21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замуж пайсцi нiколi не позна. Шлюбны дагавор заключыць — таксама

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар САВIЦКI

Мая дачка з зяцем жывуць у iнтэрнаце. Стаяць у чарзе на будаўнiцтва кватэры: ён — з 1985 года, яна — з 1995-га. Яго чарга падышла, але ён не мае грошай нават на першачарговы ўзнос. Мы — маглi б матэрыяльна дапамагчы, але вельмi баiмся, што пабудуем кватэру, а жыць у ёй ён будзе з першай жонкай (гэты шлюб у яго — другi). Растлумачце, як нам застрахавацца, як зрабiць, каб кватэра засталася таму, хто за яе плацiў?

Л.А., Мiнскi раён.

Згодна з арт. 23 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i (КоШС), маёмасць, нажытая мужам i жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго з iх яна набыта або на каго i кiм (мужам або жонкай) унесены грашовыя сродкi, з’яўляецца iх агульнай сумеснай уласнасцю. Муж i жонка маюць роўныя правы валодання, карыстання i распараджэння гэтай маёмасцю, калi iншае не прадугледжана Шлюбным дагаворам.

Не з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю мужа i жонкi, у прыватнасцi, маёмасць, якая належала мужу або жонцы да ўступлення ў шлюб, i атрыманая адным з iх у дар або ў парадку атрымання спадчыны.

У выпадку ўзнiкнення сумненняў у магчымасцi прадастаўлення доказаў, якiя выключаюць прыналежнасць маёмасцi, набытай у перыяд шлюбу, да агульнай сумеснай уласнасцi мужа i жонкi, яны маюць права заключыць Шлюбны дагавор.

У адпаведнасцi з арт. 13 КоШС муж i жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор, у якiм вызначыць iх сумесную маёмасць i маёмасць кожнага з iх, а таксама парадак раздзелу сумеснай маёмасцi ў вынiку скасавання шлюбу.

Муж i жонка могуць заключыць шлюбны дагавор у любы час i ў вызначаным iмi аб’ёме пагадненняў. Шлюбны дагавор заключаецца ў пiсьмовай форме i падлягае натарыяльнаму засведчанню.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка з зяцем жывуць у iнтэрнаце. Стаяць у чарзе на будаўнiцтва кватэры: ён — з 1985 года, яна — з 1995-га. Яго чарга падышла, але ён не мае гроша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика