21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За крок да бяды

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля пiсьма

«Нават самаму злому ворагу не пажадаем перажыць тое, што давялося нам», — з гэтых радкоў пачынала свой лiст у рэдакцыю сп. Караткевiч з Мiнска. I далей распавядала, як да яе ў госцi з вёскi прыехала сястра з маленькiм дзiцем i тут захварэла, як выклiкалi «хуткую» i тая позна ўвечары хворую забрала, як агледзелi яе ў 9-й клiнiчнай бальнiцы, паставiлi дыягназ «лакуларная ангiна» i... адправiлi дамоў, хоць яна i гаварыла, што ў Мiнску нiчога не ведае i грошай з сабой не мае.

У вынiку маладая хворая жанчына апынулася на вулiцы. Да сястры — дабралася ноччу, пехам, адна.

У той жа дзень да яе яшчэ раз выклiкалi «хуткую» i з запаленнем лёгкiх шпiталiзавалi...

«За крок да бяды» пад такiм загалоўкам быў змешчаны гэты лiст.

Ён жа — як паведамiў першы намеснiк старшынi камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама — быў у камiтэце гэтым разгледжаны, але «факты, указанные в материале, подтвердились частично»: у адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi (адказ прыводзiцца ў перакладзе i пераказе, блiзкiм да тэксту. — Рэд.), дыягназ, якi быў устаноўлены гр. Ярмантовiч у 9-й гарадской клiнiчнай бальнiцы, меў на ўвазе правядзенне амбулаторнага лячэння, у сувязi з чым, пасля абследавання, хворай былi выпiсаны рэцэпты на лекавыя прэпараты i зроблена заяўка на актыўнае наведванне ўрача-тэрапеўта па месцы пражывання ў Мiнску.

Згодна з дадзенымi медыцынскай дакументацыi, гр. Ярмантовiч пакiнула прыёмны пакой 9-й ГКБ у 22 гадзiны 40 хвiлiн, калi яшчэ працаваў грамадскi транспарт. Апроч таго, у прыёмным пакоi створана магчымасць скарыстацца гарадскiм тэлефонам для сувязi з роднымi альбо выклiку таксi, чым хворая не скарысталася».

А значыць, сама яна ва ўсiм вiнавата.

З гэтым яшчэ можна было б неяк згадзiцца, калi не ведаць, што хворая (падкрэслiм) прыехала з глыбiнкi, з вёскi, што ў яе з сабой не было нi грошай, нi талонаў на праезд, нi нахабства, каб ехаць «зайцам», нi сэнсу тэлефанаваць (з сястрой заставалася трое малых)... Не было звычайнага жыццёвага вопыту, нейкай iнфармацыi, каб прыняць правiльнае рашэнне, не было самага патрэбнага — увагi з боку...

Але — абышлося. Да таго ж матэрыял — «... принят к сведению для организации работы приемного отделения больницы в дальнейшем». Што абнадзейвае. Але толькi крыху, бо бальнiц шмат...

А таму — каб не шкадаваць потым — беражыце здароўе, не пакiдайце сваiх блiзкiх сам-насам з хваробамi i (хай прабачаць сапраўдныя дактары!) з асобнымi медсёстрамi, урачамi — таксама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Нават самаму злому ворагу не пажадаем перажыць тое, што давялося нам», — з гэтых радкоў пачынала свой лiст у рэдакцыю сп. Караткевiч з Мiнска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика