Льготы па плаце за карыстанне падручнiкамi захаваюцца
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Тэндэнцыя прадастаўлення льгот па плаце за карыстанне падручнiкамi захаваецца i ў 2007—2008 навучальным годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла галоўны эканамiст аддзела фiнансавання ўпраўлення сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi Валянцiна Сазонава.
Яна адзначыла, што ў прынятай 19 студзеня гэтага года Саветам Мiнiстраў рэспублiкi пастанове № 67 вызначаны ўмовы, па якiх будзе спаганяцца плата за падручнiкi i дапаможнiкi з бацькоў школьнiкаў i дашкольнiкаў. Так, ад платы за карыстанне лiтаратурай вызвалены бацькi, дзецi якiх навучаюцца ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах i iнтэрнатах, класах для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, агульнаадукацыйных навучальных установах санаторнага тыпу. Не будуць таксама плацiць бацькi дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя навучаюцца ў iнтэграваных класах. Бясплатна падручнiкi прадастаўляюцца дзецям-сiротам, а таксама дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў. На 50 працэнтаў знiжана плата за навучальную лiтаратуру для бацькоў, якiя выхоўваюць трох i больш дзяцей дашкольнага або школьнага ўзросту. Плата за карыстанне навучальнымi дапаможнiкамi выхаванцамi дашкольных устаноў у 2007—2008 навучальным годзе ўстаноўлена ў 100-працэнтным памеры. Плата будзе спаганяцца з бацькоў (апекуноў або папячыцеляў), дзецi якiх наведваюць яслi-сад, дзiцячы сад, дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi або дзiцячы сад-школу. Гэта пастанова ўступае ў сiлу з 1 лiпеня 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэндэнцыя прадастаўлення льгот па плаце за карыстанне падручнiкамi захаваецца i ў 2007—2008 навучальным годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла
|
|