«Скрыжаваннi»
Лана ТАРАСЕВIЧ
Менавiта так называецца персанальная фотавыстава старшынi праўлення народнага фотаклуба «МIНСК», члена рады Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», ганаровага члена магiлёўскага фотаклуба «Вясёлка» i львоўскага фотаклуба Яўгена Карпавiча Казюлi, прысвечаная 70-гадоваму юбiлею аўтара, якая адкрылася ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi.
Яўген Казюля — адзiн са старэйшых фатографаў Беларусi, нарадзiўся ў 1936 годзе ў Мiнску i амаль пяцьдзесят гадоў жыцця прысвяцiў фатаграфii — спачатку як фотааматар, а потым i як фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзiмы» i iнфармацыйнага агенцтва БелТА. Ён удзельнiк 98 рэспублiканскiх, рэгiянальных i мiжнародных фотавыстаў. У экспазiцыю гэтай выставы ўвайшло 95 прац. Гэта фотапартрэты як простых людзей («Ткачыха», «Вясковец», «Светлая бабуля»...), так i знакамiтых (пiсьменнiка Васiля Быкава, гiсторыка Мiколы Улашчыка, акцёра Расцiслава Янкоўскага...), тыя мясцiны, па якiх вандраваў Яўген Карпавiч. Абсалютна асэнсаваным быў выбар аўтара на карысць чорна-белай фатаграфii. Выстава працягнецца да 28 студзеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так называецца персанальная фотавыстава старшынi праўлення народнага фотаклуба «МIНСК», члена рады Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотама
|
|