Затрыманы падазроны ў выкраданнi чалавека
Кар. БЕЛТА
Супрацоўнiкi цэнтра «Т» МУС Расii пры садзейнiчаннi супрацоўнiкаў транспартнай мiлiцыi затрымалi 39-гадовага грамадзянiна Беларусi, якi знаходзiўся ў мiжнародным вышуку па лiнii Iнтэрполу i падазраецца ў дачыненнi да выкрадання грамадзянiна Расii.
Гэту iнфармацыю, распаўсюджаную прэс-службай дэпартамента па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i тэрарызмам МУС Расii, пацвердзiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi. У правядзеннi мерапрыемстваў па ўстанаўленню i затрыманню асобаў, якiя маюць дачыненне да выкрадання, узаемадзейнiчалi МУС Расii, Беларусi i Германii. Днямi расiйскiя аператыўнiкi затрымалi ў Маскве аднаго з падазроных, якi прыбыў цягнiком Брэст—Масква. Паводле даных МУС Расii, выкраданне было ўчынена ў жнiўнi мiнулага года ў Берлiне невядомымi асобамi. Пасля гэтага выкрадальнiкi звязалiся з мацi заложнiка — прафесарам псiхалогii — i запатрабавалi за вызваленне сына выкуп у суме 500 тыс. еўра. Праз некалькi дзён сума выкупу вырасла да 670 тыс. еўра. У канцы жнiўня мiнулага года выкрадальнiкам была перададзена належная сума, i на наступны дзень заложнiк вярнуўся дадому. Удалося ўстанавiць ўсiх асобаў, якiя маюць дачыненне да выкрадання. Двое з iх, 41-гадовы грамадзянiн Германii (расiйскага паходжання) i 25-гадовы грамадзянiн Iзраiля, былi затрыманы палiцыяй Германii i ў цяперашнi час знаходзяцца пад вартай. Яшчэ трое ўдзельнiкаў злачынства скрылiся ад следства i былi аб’яўлены палiцыяй Германii ў мiжнародны вышук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi цэнтра «Т» МУС Расii пры садзейнiчаннi супрацоўнiкаў транспартнай мiлiцыi затрымалi 39-гадовага грамадзянiна Беларусi, якi знаходзiўся ў
|
|