Смяротны скачок
У Пiнску 20-гадовы гараджанiн пакончыў з сабой, выкiнуўшыся з акна кабiнета следчага гараддзела ўнутраных спраў. За некалькi гадзiн да трагедыi раней судзiмага маладога чалавека затрымалi за крадзеж мабiльнага тэлефона. У здзяйсненнi злачынства ён прызнаўся i чужую рэч аддаў. А потым скочыў на крэсла, выбiў сабой шыбу i выскачыў у акно. Падзенне з трэцяга паверха аказалася смяротным.
Праверку па факту гiбелi праводзiць пракуратура. Яна СВЕТАВА, Сымон СВIСТУНОВIЧ. «Металiстам» сцяна — не перашкода У пошуках нажывы паляўнiчых за металам не спынiла нават заводская сцяна, праламаўшы якую, злачынцы дабралiся-такi да «радовiшча» з меддзю. Гэта крымiнальнае здарэнне адбылося на тэрыторыi ААТ «Радашковiцкi керамiчны завод», дзе ў адным з цэхаў вечарам i паарудавалi невядомыя. Цiкавiлi злачынцаў электрарухавiкi, два з якiх iм удалося разабраць i дастаць адтуль каля 74 кiлаграмаў медзi. Кошт выкрадзенага металу — каля 2 мiльёнаў рублёў. Злачынства ўчынiлi двое жыхароў гарадскога пасёлка Радашковiчы. Iгар ГРЫШЫН. Арыштавана вiно на 140 млн Пасля заключэння Дзяржаўнага экспертна-крымiналiстычнага цэнтра МУС стала зразумела, што «мора» канфiскаванага на ААТ «Маладзечнапiва» пладова-ягаднага вiна было небяспечным для здароўя патэнцыяльных пакупнiкоў... Супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС i РАУС было канфiскавана 14 700 лiтраў вiна «Вермут Бурштынавы» i 89 тысяч лiтраў вiнаматэрыялаў «Вермут Бурштынавы» — на агульную суму 140 мiльёнаў рублёў. Гэты напой утрымлiваў дэнатурыруючую дабаўку дыэтылфталат. Iгар ГРЫШЫН. Першая сусветная — пад заваламi Расчышчаючы ад зваленых дрэў лес, рабочыя натыкнулiся на непрыемны «сюрпрыз», якi праляжаў у гэтым масiве з часоў Першай сусветнай вайны. Паблiзу вёскi Пронькi Мядзельскага раёна работнiкi Нарачанскага ляснiцтва знайшлi дзевяць 155-мiлiметровых артылерыйскiх снарадаў. Вайскоўцы знiшчылi боепрыпасы. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пiнску 20-гадовы гараджанiн пакончыў з сабой, выкiнуўшыся з акна кабiнета следчага гараддзела ўнутраных спраў
|
|