Месяц i раслiны
Ураджай на вашым участку напрамую залежыць ад колькасцi сонечнага святла i цяпла. Але ж нiяк нельга пакiнуць без увагi Месяц, бо iснуе бясспрэчная сувязь Месяца з ураджайнасцю i развiццём раслiн.
У астралогii ёсць паняццi «ўраджайныя» i «бясплодныя» знакi задыяка. Да ўраджайных адносяцца Цялец, Рак, Шалi (iмi кiруюць Месяц i Венера), а таксама Скарпiён i Рыбы. Да бясплодных можам аднесцi Вадалея, Льва, Дзеву. Знакi Казярог, Авен, Стралец i Блiзняты называюць напалову ўраджайнымi. Час праходжання Месяцам знака задыяка складае ў сярэднiм 2—2,5 сутак. У днi, калi Месяц знаходзiцца ў якiм-небудзь з ураджайных знакаў, паляпшаецца рост i сiлкаванне раслiн. I наадварот, у днi, калi Месяц у бясплодных знаках, жыццёвыя працэсы ў тканках запавольваюцца. Калi Месяц рухаецца праз знак Авена, трэба сеяць i саджаць тое, што расце хутка i адразу ж iдзе ў ежу. У такi час вырошчвайце салату, перац, памiдоры. У знаку Цяльца Месяц добра ўплывае на капусту, моркву, буракi, цыбулю-парэй, сельдэрэй. У гэтыя днi трэба саджаць дрэвы i кусты, а таксама тое, што расце больш марудна, але павiнна быць моцным, добра перазiмаваць i захавацца да наступнага ўраджаю. У знаку Блiзнятаў Месяц добра ўплывае на караня- плоды, фасолю, сунiцы. Перасаджвайце ружы i ажыны. У знаку Рака Месяц добра таксама ўплывае на караняплоды, радыску i рэдзьку, бахчавыя культуры, перац, баклажаны, тое, што таксама адразу iдзе ў ежу. Нiчога нельга саджаць цi сеяць з культур, якiя растуць у вышыню. У знаку Льва Месяц добра ўплывае па пасадку дрэў i кустоў. Будзьце пiльнымi з iнструментамi, таму што ў гэтыя днi можна лёгка паранiцца i раны будуць доўга зажываць. У знаку Дзевы Месяц добра ўплывае на ўсе дэкаратыўныя кусты. У гэтыя днi можна заняцца разбiўкай парку, саду. У знаку Шаляў Месяц добра ўплывае на пасадку клубневых i стручковых культур (на сходнiя днi). Саджаць дрэвы i кусты трэба, калi Месяц расце. У знаку Скарпiёна Месяц уплывае на пасадку памiдораў, перцу, баклажанаў, рэдзькi. Гэтыя днi спрыяльнымi будуць для сяўбы i пасадкi лекавых траў i раслiн. У знаку Стральца Месяц добра ўплывае на пасадку тых раслiн, якiя павiнны расцi ў вышыню. Аднак у гэтыя днi дрэвы i кусты не варта апрацоўваць вострымi iнструментамi, лепш за ўсё ў гэтыя днi нiякай апрацоўкi не праводзiць. У знаку Казярога Месяц уплывае на пасадку траў i зяленiва. Казярог наогул даволi ўрадлiвы знак, але асаблiва — для той агароднiны, яе павiнна захоўвацца зiмой. Толькi вось цыбулю i часнок трэба саджаць, калi Месяц расце. У знаку Вадалея ўсе пасадкi будуць няўдалымi. Месяц дае гаспадару адпачыць. У знаку Рыбаў Месяц добра ўплывае на пасадку шпiнату, пятрушкi, салаты, радыскi. Да ўвагi: у днi маладзiка не варта нiчога саджаць i сеяць. Будзьце пiльнымi, калi працуеце з вострымi прадметамi: нажом, сякерай, рыдлёўкай. Акрамя таго, маладзiк не павiнен прыпадаць нi на знак Скарпiёна, нi на знак Рыбаў. Бульбу варта саджаць памiж поўняй i маладзiком.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджай на вашым участку напрамую залежыць ад колькасцi сонечнага святла i цяпла. Але ж нiяк нельга пакiнуць без увагi Месяц, бо iснуе бясспрэчная сув
|
|