21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А за вокнамi студзень

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Часта бывае, што вазоны, якiя ўсё лета ўпрыгожвалi памяшканне, з надыходам зiмы пачынаюць чахнуць, выцягваюцца, лiсце ў iх жаўцее. Справа ў тым, што ўмовы для iх памянялiся, сталi больш неспрыяльнымi: менш святла, ад печак i батарэй паветра стала больш сухое, а лiшак цяпла прымушае iсцi ў рост, у той час як яны маглi б адпачыць ад летняга цвiцення.

Хоць пакаёвая раслiны ўсе вечназялёныя, сабраныя яны з усяго свету — з пустынь Афрыкi, з камянiстых гор Паўднёвай Амерыкi, з вiльготнага Мiжземнамор’я. Таму трэба ведаць радаслоўную кожнай раслiны i зыходзячы з гэтага ствараць iм належныя ўмовы.

Зiмой раслiны трэба радзей палiваць, каб каранi iх не зведвалi лiшкаў вiльгацi. Большасцi пакаёвых раслiн iдзе на карысць апырскванне вадой. Калi гэта праводзiць штодзённа, то раслiна будзе лепш расцi. Пяшчотныя папаратнiкi, якiя любяць высокую вiльготнасць, будуць не супраць, калi iх апырскваць па некалькi разоў на дзень.

Пры апырскваннi раслiн лепш выкарыстоўваць мяккую ваду, свабодную ад соляў. Ад жорсткай вады застаюцца лысаватыя цi бураватыя плямы на лiсцях, якiя сцiраюцца ў час купання мокрай анучкай. Тэмпература вады павiнна быць на некалькi градусаў вышэй, чым пакаёвая.

Асаблiва важна апырскваць раслiны пасля перасадкi на працягу 1—2 тыдняў, г. зн. пакуль яны не прыжывуцца канчаткова.

Рэгулярнае апырскванне дзейнiчае на раслiны спрыяльна, аднак павышае вiльготнасць паветра толькi паблiзу iх i на непрацяглы час. Павысiць вiльготнасць паветра можна, паставiўшы раслiнкi на паддоны з вiльготным пяском, мохам, торфам цi керамзiтам.

Ёсць цэлая група раслiн, якiя паходзяць з субтропiкаў i якiм неабходна невысокая тэмпература (цыкламен, мiрт, лаўр, цытрусавыя, хвойныя). А цi ўсе ведаюць, што i большасцi кактусаў зiмой зусiм не карысная высокая тэмпература, якая часам бывае ў нашых кватэрах, i палiваць iх трэба яшчэ радзей, чым летам.

Маюць патрэбу ў абрэзцы пеларгонii (або геранi), фуксii, ружы, азалii, язмiн. Iнакш яны выцягваюцца, форма кусцiка псуецца. Слабыя зiмовыя парасткi блiжэй да вясны можна абрэзаць.

Кветкi, як i людзi, пакутуюць ад скразнякоў, таму адчыняючы фортку, прымiце вазоны з падаконнiка, або закрыйце iх газетай цi плёнкай.

Для трапiчных раслiн — бегонii, сенполii, антурыны — вельмi падыходзiць пакаёвая тэмпература, толькi неабходна зямлю палiваць, iнакш iх лiсце засохне.

Хларафiтум — ласунак для кошак, калi дабяруцца, пагрызуць. Таму старайцеся паставiць вазон як мага вышэй. Да таго ж, хларафiтум з’яўляецца лепшым ачышчальнiкам паветра, чым тлумачыцца яго папулярнасць. Раслiна даволi непатрабавальная, добра размнажаецца пучкамi, якiя распускаюцца на яго доўгiх парастках. Разумней зрабiў той, хто пасялiў хларафiтум на кухнi, ён адыгрывае ролю жывога паглынальнiка выпарэнняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часта бывае, што вазоны, якiя ўсё лета ўпрыгожвалi памяшканне, з надыходам зiмы пачынаюць чахнуць, выцягваюцца, лiсце ў iх жаўцее
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика