Дзiўная прыДЗIРКА Пронiчава
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Кропкi над «i» Заява дырэктара пагранiчнай службы ФСБ РФ Уладзiмiра Пронiчава аб магчымасцi пранiкнення праз Беларусь на тэрыторыю Расii тэрарыстаў выклiкала неўразуменне ў кiраўнiцтва Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў нашай краiны.Нагадаем, 24 студзеня генерал Пронiчаў адзначыў, што на «празрыстай» беларуска-расiйскай мяжы «ўзнiкла «дзiрка», праз якую могуць незаконна трапляць на тэрыторыю РФ грамадзяне трэцiх краiн». Галоўны расiйскi памежнiк не выключыў магчымасцi, што «гэты канал можа быць выкарыстаны членамi тэрарыстычных арганiзацый, а таксама ў мэтах процiпраўнай дзейнасцi». У Дзяржкамiтэце пагранiчных войскаў нашай краiны выказванне расiйскага калегi выклiкала здзiўленне. Бо зусiм нядаўна, напрыканцы снежня мiнулага года, генерал Пронiчаў даслаў кiраўнiцтву ДКПВ Беларусi лiст, у якiм станоўча ацанiў сумесныя высiлкi па ахове агульнай мяжы. Прычым акцэнт быў зроблены на эфектыўнасць супрацоўнiцтва, накiраванага на недапушчэнне пранiкнення ў Расiю грамадзян з трэцiх краiн. Гэта пацвярджаюць i канкрэтныя факты. Паводле звестак прэс-цэнтра ДКПВ Беларусi, нашы памежнiкi летась не прапусцiлi ў Расiю 600 грамадзян, якiм забаронены ўезд на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Менавiта ў Беларусi былi затрыманы двое расiян, якiя прымалi актыўны ўдзел у тэрарыстычнай дзейнасцi на Паўночным Каўказе. Дзякуючы своечасовай iнфармацыi нашых памежнiкаў расiйскiя калегi ў мiнулым годзе затрымалi больш за 80 грамадзян трэцiх краiн, якiя спрабавалi незаконна трапiць на тэрыторыю РФ. А ўжо сёлета беларускiя памежнiкi перадалi расiянам аналагiчныя звесткi ў адносiнах да 200 грамадзян, якiя мелi намер незаконна ўехаць у суседнюю дзяржаву. Што датычыцца выказвання генерала Пронiчава наконт беларускай «дзiркi» на мяжы з Расiяй, то факты, зноў жа, сведчаць аб адваротным. Толькi летась нашымi памежнiкамi былi затрыманы каля 200 незаконных транзiтных мiгрантаў, якiя прыбылi з тэрыторыi РФ, а таксама больш за 80 адзiнак зброi i больш за 30 кiлаграмаў наркотыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заява дырэктара пагранiчнай службы ФСБ РФ Уладзiмiра Пронiчава аб магчымасцi пранiкнення праз Беларусь на тэрыторыю Расii тэрарыстаў выклiкала неўразу |
|