Хроніка апошніх падзей
ЛАТВIЯ АФIЦЫЙНА АДМОВIЛАСЯ АД ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ ПРЭТЭНЗIЙ ДА РАСII
Парламент Латвii ў чацвер падтрымаў у першым чытаннi законапраект, якi дазваляе вырашыць тэрытарыяльнае пытанне з Расiяй. Сейм дазваляе ўраду падпiсаць дагавор аб межах з РФ, прычым нiякiх тэрытарыяльных прэтэнзiй Латвiя вылучаць не будзе. Зараз праект закона перададзены ў камiсiю па замежных справах для далейшага разгляду. Нагадаем, што размова аб тэрытарыяльных прэтэнзiях памiж Расiяй i Латвiяй узнiкла з-за Пыталаўскага раёна Пскоўскай вобласцi, якi да Вялiкай Айчыннай вайны ўваходзiў у склад Латвii i называўся па-латышску — Абрэнэ. Пасля набыцця незалежнасцi ў 1991 годзе Латвiя ставiла пытанне аб прызнаннi Рыжскага дагавора з РСФСР 1920 года i аб незаконнасцi перадачы ў склад Расii Пыталаўскага раёна ў рамках «пакта Молатава-Рыбентропа». Пры гэтым уласна вяртання тэрыторый Латвiя не патрабавала, але ўказвала, што Расiя павiнна прызнаць незаконнасць адрывання гэтых зямель. ДЗВЕ ТРЭЦI IЗРАIЛЬЦЯН ХОЧУЦЬ АДСТАЎКI ПРЭЗIДЭНТА Больш за 70 працэнтаў iзраiльцян перакананы, што прэзiдэнт краiны Мошэ Кацаў павiнен паслухацца рэкамендацыi юрыдычнага саветнiка ўрада Iзраiля Менахема Мазуза i пайсцi са сваёй пасады. Такiя вынiкi апытання, праведзенага пасля эмацыянальнай прэс-канферэнцыi Кацава, у ходзе якой ён катэгарычна абвергнуў усе абвiнавачаннi ў свой адрас. Iншае апытанне, праведзенае газетай Ma’ariv, паказала падобныя вынiкi. Згодна з iмi, 66,7 працэнта апытаных лiчуць, што Кацаў павiнен пайсцi ў адстаўку. Нагадаем, што ў аўторак Мазус прыняў рашэнне прад’явiць Кацаву абвiнавачаннi ў згвалтаваннi, сэксуальных дамаганнях i злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi. Пасля гэтага Кацаў звярнуўся да Кнесета з просьбай аб часовым зняццi паўнамоцтваў. Кнесет разгледзеў просьбу Кацава ў чацвер. Шэраг яго членаў мяркуюць, што на яе трэба адказаць адмовай i распачаць працэдуру iмпiчменту. У КIТАЙСКIХ ЗААПАРКАХ ГАЛАДАЮЧЫХ ЖЫВЁЛ КОРМЯЦЬ СУСЕДЗЯМI ПА КЛЕТКАХ У кiтайскiх заапарках склалася катастрафiчная сiтуацыя, пiша Der Spiegel. Яны не здольныя закупляць дарагiя кармы для звяроў. З-за гэтага ўжо некаторыя жывёлы памерлi ад голаду, а астатнiя харчуюцца суседзямi з iншых клетак. Колькасць наведвальнiкаў кiтайскiх заапаркаў скарацiлася ў першую чаргу пасля хвалi захворванняў на атыповую пнеўманiю, якая пракацiлася ў 2003 годзе. Людзi баялiся заразiцца ад звяроў смяротна небяспечнай хваробай. Акрамя таго, за ўваход у заапарк бярэцца вялiкая плата. Напрыклад, у пекiнскiм заапарку ўваход каштуе каля аднаго еўра, а той, хто хоча пабачыць шоу з жывёламi, павiнен заплацiць не менш за 10 еўра. Для кiтайскай сям’i з трох чалавек гэта важкiя выдаткi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламент Латвii ў чацвер падтрымаў у першым чытаннi законапраект, якi дазваляе вырашыць тэрытарыяльнае пытанне з Расiяй |
|