21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здаровая выстава ў чаканнi здаровага ажыятажу

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

З 31 студзеня па 2 лютага ў Мiнску, у выставачным павiльёне «БелЭКСПА», адбудзецца III Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Тыдзень моды на здароўе». Уваход — бясплатны.

Сёлета экспазiцыя размесцiцца на пляцоўцы, плошча якой складае 1400 квадратных метраў. Гэта дазволiла запрасiць да ўдзелу больш як 70 экспанентаў i арганiзаваць насычаную шоу-праграму, захапляльныя нумары ў выкананнi артыстаў Беларускага дзяржаўнага цырка i цыркавога вучылiшча, паказальныя выступленнi студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя М. Танка. Упершыню па перыметру выставачнай залы размесцяцца спартыўна-гульнявыя пляцоўкi пад баскетбол, валейбол, бадмiнтон, гандбол, футбол, мiнi-футбол, пад рынг — для боксу, дзюдо, таэквандо, пад сiлавыя вiды спорту — для цяжкай атлетыкi, паўэрлiфтынгу, гiравога спорту, а таксама пляцоўкi для гарадошнага спорту, гульнi ў шашкi, шахматы, спартыўны брыдж, бiльярд i настольны тэнiс. Ганаровы госць выставы — Беларуская федэрацыя коннага спорту, якая прадставiць шырокую праграму з правядзеннем майстар-класаў па верхавой яздзе.

Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлii АНАНIЧ, на якасна новы ўзровень выходзiць сёлета «Тыдзень моды на здароўе» — мерапрыемства, якое аб’яднала вакол тэмы «стварэння здароўя» вялiкую колькасць зацiкаўленых мiнiстэрстваў, ведамстваў, устаноў, прадпрыемстваў. Прэзентацыi, вiктарыны, конкурсы i нават продаж тавараў стануць магчымымi дзякуючы ўдзелу палацаў спорту, спартыўна-аздараўленчых комплексаў, дзiцяча-юнацкiх клубаў i школ, фiтнэс-цэнтраў, санаторыяў, дамоў i баз адпачынку, спартыўных клубаў i таварыстваў, медыцынскiх i касметалагiчных цэнтраў, айчынных i замежных вытворцаў абсталявання, iнвентару для спорту i актыўнага адпачынку, вытворцаў i i прадстаўнiкоў гандлёвых марак спартыўнага адзення i абутку, фiрмаў i гандлёвых прадстаўнiцтваў у Беларусi, якiя пастаўляюць спартыўна-аздараўленчае абсталяванне вядучых вытворцаў свету, турыстычных клубаў, прадпрыемстваў па вырабу аздараўленчых прадуктаў харчавання.

Наведвальнiкаў чакаюць кансультацыi спецыялiстаў НДI пульманалогii i фтызiятрыi, НДI траўматалогii i артапедыi, Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння, Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Мацi i дзiця», Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя».

Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Роберта ЧАСНОЙЦЯ, выстава не толькi яшчэ раз нагадае беларусам пра актуальныя праблемы ў галiне здароўя, але i падкажа, як процiстаяць артэрыяльнай гiпертэнзii, эфектыўна «перамагчы» лiшнюю вагу, атрымаць карысную параду псiхатэрапеўта, дзе шукаць i знаходзiць эфектыўныя спосабы рэабiлiтацыi для папярэджання iнвалiднасцi. Дарэчы, у рэспублiцы на базе ўстаноў аховы здароўя працуе звыш 3 тысяч школ здароўя. Функцыянуюць псiхатэрапеўтычныя кабiнеты цi аддзяленнi, «тэлефоны даверу» для аказання экстраннай псiхалагiчнай дапамогi.

Цiкава, што ў працэс аздараўлення апошнiм часам актыўна ўключаецца ўласна чыноўнiцтва. Так, згодна з данымi Мiнiстэрства спорту i турызму, пры мiнiстэрствах i ведамствах краiны створаны 27 спартыўных клубаў, а для iх работнiкаў запланавана на гэты год правядзенне 37 спартакiяд.

Мiнiстэрства адукацыi прымеркавала да «Тыдня моды на здароўе» пачатак шырокамаштабнай акцыi «Здаровы я — здаровая краiна!», якая стартуе на стэндзе мiнiстэрства 1 лютага i ахопiць ўсе ўстановы адукацыi, навучэнцаў i студэнтаў, настаўнiкаў i выкладчыкаў.

На базе Рэспублiканскага гарналыжнага цэнтра «Сiлiчы» адбудзецца мiжнародны прэс-семiнар «Дзяржаўная палiтыка аховы здароўя Беларусi, Расii i Саюзнай дзяржавы», на якi запрошаны журналiсты Расii, урадавая дэлегацыя Маскоўскай вобласцi. У межах сёлетняй тэмы будуць абмеркаваныя пытаннi развiцця спорту высокiх дасягненняў, масавага спорту i фiзкультурнага руху, прапаганды здаровага ладу жыцця сiламi сродкаў масавай iнфармацыi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 31 студзеня па 2 лютага ў Мiнску, у выставачным павiльёне «БелЭКСПА», адбудзецца III Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Тыдзень моды на здароўе».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика