21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рост заробкаў вызначае... энергазберажэнне?

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Летась шэраг арганiзацый дапускалi выплаты заробкаў у памеры менш за «мiнiмалку», несвоечасовыя разлiкi з работнiкамi па зарплаце, а таксама парушэннi «кантрактнага» заканадаўства. Тым не менш, адзначыў старшыня ФПБ Леанiд Козiк, у цэлым Генеральнае пагадненне на 2006 год памiж урадам, аб’яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзамi аказалася выкананым.

Як заўважыў Леанiд Козiк, новыя ўмовы не павiнны прывесцi да скачку цэн на жыллёва-камунальныя паслугi. I ў той жа час зразумела: стрымлiванне аплаты для грамадзян мусяць «кампенсаваць» прадпрыемствы i арганiзацыi. У вынiку выдаткi рэальнага сектара эканомiкi на энергетыку рэзка ўзрастуць, што прывядзе да росту сабекошту прадукцыi i паслуг. А ў сваю чаргу гэта — пытаннi ўзроўню беспрацоўя i далейшага павелiчэння зарплаты.

Безумоўна, адзiн са шляхоў выйсця з сiтуацыi — змяншэнне залежнасцi ад iмпарту энергарэсурсаў. Чакаецца, што ўжо сёлета на мясцовых вiдах палiва павiнны працаваць да 20 працэнтаў кацельняў Беларусi. Будуць весцiся замена цеплатрасаў, капiтальны рамонт старых будынкаў, устаноўка лiчыльнiкаў гарачай i халоднай вады. У той жа час не сакрэт, што iмпартазамяшчэнне палiўна-энергетычных рэсурсаў — працэс вельмi працяглы. У сувязi з гэтым, падкрэслiў Леанiд Козiк, зараз на першы план павiнны выйсцi пытаннi эканомii. Тым больш, што фактычна энергазатраты на адзiнку прадукцыi ў нашай краiне амаль у два разы большыя, чым на Захадзе.

Мiж тым, мяркуюць у прафсаюзах, скарачэнне спажывання электраэнергii залежыць не толькi ад новых тэхналогiй. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi аб’ядноўвае звыш 4 млн чалавек, i работа з кожным з iх — значная «крынiца» эканомii. У прыватнасцi, паведамiў Леанiд Козiк, у блiжэйшы час ФПБ мае намер наладзiць тлумачальную работу ў працоўных калектывах, iнiцыяваць выпуск агiтацыйнай прадукцыi, а таксама — арганiзаваць спаборнiцтвы па энергазберажэнню сярод прадпрыемстваў з заахвочваннем пераможцаў. Апроч таго, вырашана, што ўжо сёлета арганiзацыi, падведамасныя Федэрацыi прафсаюзаў, зменшаць спажыванне энергетычных рэсурсаў на 10 працэнтаў.

Пры гэтым, зазначыў Леанiд Козiк, ёсць усе падставы сцвярджаць, што Генеральнае пагадненне памiж урадам, аб’яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзамi на 2007 год будзе выканана. Прынамсi, сёння вядомы ўмовы паставак расiйскiх палiўна-энергетычных рэсурсаў, прынята рашэнне аб «5-доларавым» абмежаваннi тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi, вызначаны тэмп росту iнфляцыi ў межах 0,5 працэнта ў месяц. Аднак пытанне ў iншым — якiмi будуць сацыяльныя гарантыi ў 2008 цi 2009 гадах, калi ўмовы нафтавага i газавага iмпарту стануць больш жорсткiмi? Таму ў будучым, лiчыць старшыня ФПБ, праблема эканомii стане больш актуальнай. I ў рэшце рэшт, ад яе вырашэння залежыць, якой акажацца сiтуацыя на рынку працы, як будуць паводзiць сябе заробкi i камунальныя плацяжы надалей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась шэраг арганiзацый дапускалi выплаты заробкаў у памеры менш за «мiнiмалку», несвоечасовыя разлiкi з работнiкамi па зарплаце, а таксама парушэннi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика