100-гадовы рубеж пераадолелi 725 жыхароў Беларусi
Алена ПРУС, БЕЛТА
У Беларусi, паводле даных на 1 студзеня гэтага года, 100-гадовы рубеж пераступiлi 725 жыхароў, паведамiла кансультант аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны Святлана Ермаковiч.
Сярод беларускiх доўгажыхароў пераважаюць прадстаўнiцы слабага полу: 100-гадовую ўзроставую планку пераадолелi 88 мужчын i 637 жанчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў — толькi жанчыны. Так, 110—114 гады споўнiлася 18 чалавекам, 115 i больш гадоў — 4. Сярод рэгiёнаў рэспублiкi больш за ўсё доўгажыхароў налiчваецца ў Гродзенскай вобласцi (182 чалавекi ва ўзросце за 100 гадоў). На другой пазiцыi — Мiнская вобласць (143), на трэцяй — Брэсцкая (104). На Вiцебшчыне пражываюць 103 чалавекi, якiя ўжо адзначылi свой векавы юбiлей, у Гомельскай вобласцi — 76, у Магiлёўскай — 65, у сталiцы — 52 чалавекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi, паводле даных на 1 студзеня гэтага года, 100-гадовы рубеж пераступiлi 725 жыхароў |
|