Кошт квiткоў у кiно большым не будзе
Дзмiтрый АЛЬФЕР
250 тысяч мiнчан наведалi летась сталiчныя кiнатэатры, каб паглядзець фiльм Цiмура Бекмамбетава «Дзённы дазор». Стужка займае першае месца ў Мiнску па касавых зборах у мiнулым годзе. На другой пазiцыi «Пiраты Карыбскага мора», на трэцяй «Парфумер». Мiнскiя кiнатэатры ў 2006 годзе прынялi 3,6 мiльёна кiнааматараў.
Паводле слоў генеральнага дырэктара сталiчнага ўнiтарнага прадпрыемства «Кiнавiдэапракат» Васiля Коктыша, у 2005 годзе iх было 3,3 мiльёна. — Леташнi поспех тлумачыцца тым, што мы паказалi рэкордную колькасць прэм’ераў мастацкiх стужак, iх было прадэманстравана ажно 299, а ў пазамiнулым годзе — 232, — адзначыў Васiль Коктыш. Сёлета колькасць новых паказаў павялiчвацца не будзе. «Намаганнi трэба засяродзiць на дэманстрацыю найбольш значных фiльмаў, а таксама — на пачатак паказу стужак адначасова з сусветным пракатам», — расказаў спецыялiст. — Наша мэта заключана ў паказе лепшых стужак. Вядома, што ўсё прапанаваць немагчыма, i таму мы пастаралiся не расчараваць гледача, таму што за iм застаецца права выбару. I гэтае права мы забяспечылi, — патлумачыў генеральны дырэктар УП «Кiнавiдэапракат». А вось кошт квiткоў застаецца нiзкiм, i гэта адно з самых значных дасягненняў. «Кiно павiнна быць даступным для ўсiх катэгорый насельнiцтва. I мы будзем прытрымлiвацца гэтай палiтыкi i ў далейшым», — падкрэслiў Васiль Коктыш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
250 тысяч мiнчан наведалi летась сталiчныя кiнатэатры, каб паглядзець фiльм Цiмура Бекмамбетава «Дзённы дазор» |
|