Эвакуацыя на вакзале
Кар. БЕЛТА
У вынiку паступлення сiгнала аб iлжывым мiнiраваннi чыгуначнага вакзала «Мiнск-пасажырскi» праводзiлася эвакуацыя каля 1 тыс. пасажыраў.
Як паведамiў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусi Аляксандр Пальчынскi, сiгнал аб мiнiраваннi паступiў сёння ў Фрунзенскi РУУС сталiцы. Невядомы паведамiў аб тым, што на вакзале закладзена выбуховае прыстасаванне. У вынiку былi прыняты аператыўныя меры па эвакуацыi, якая заняла каля 20 хвiлiн. Выбуховае прыстасаванне не знойдзена. Затрымкi ў руху цягнiкоў не было.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку паступлення сiгнала аб iлжывым мiнiраваннi чыгуначнага вакзала «Мiнск-пасажырскi» праводзiлася эвакуацыя каля 1 тыс. пасажыраў |
|