Названы пераможцы шостага прафесiйнага конкурсу «Брэнд года-2006»
Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА
«Брэнд года-2006» Цырымонiя ўзнагароджвання пераможцаў прайшла ў Палацы Рэспублiкi ў Мiнску.Як адзначыў намеснiк мiнiстра эканомiкi, старшыня назiральнага савета конкурсу Андрэй Тур, на сёння брэнд з’яўляецца сур’ёзным iнстытутам рэкламы. «Важна, каб брэнды Беларусi прадстаўлялi высокую якасць тавараў i паслуг», — сказаў ён. У цэлым сёлета ў конкурсе ўдзельнiчалi 63 брэнды ў 33 таварных групах. Па вынiках конкурсу залатыя медалi былi прысуджаны ў таварных групах ВА «Крышталь», гандлёвай марцы «Conte», салону «Еўрасетка», ЗАТ «Пiнскдрэў», ААТ «Гарызонт», Мiнскаму транзiтнаму банку, ТАА IВ «Iнкафуд», кандытарскай фабрыцы «Слодыч» i iншым. Уладальнiкам спецыяльнай намiнацыi брэнд «Спадчына» стаў нацыянальны парк «Белавежская пушча». А пераможцамi намiнацыi «Брэнд адкрыццё» сталi брэнды «Еўрасетка», «Браты Грыль» i «byfly». Падведзены таксама вынiкi агульнанацыянальнага апытання спажыўцоў, якi прайшоў у рамках прафесiйнага конкурсу «Брэнд года-2006». Самымi вядомымi брэндамi Беларусi сталi «Беларусбанк», «Marko», «Свiтанак», «Элема», «Мiлавiца», «Белiта», «Анега», «Камунарка», «Мацiяс», «Атлант», «Савушкiн прадукт», «Дарыда», «Белтэлекам», «Крышталь», «МТС», «Нардзiн» i iншыя. Брэнд «БелАЗ» прызнаны здабыткам Рэспублiкi Беларусь. Ён станоўча фармiруе iмiдж краiны i прадстаўляе яе на высокiм узроўнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонiя ўзнагароджвання пераможцаў прайшла ў Палацы Рэспублiкi ў Мiнску
|
|