21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта будзе праводзiць незапланаваныя праверкi выканання Дырэктывы № 2

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У арганiзацыях i на прадпрыемствах Беларусi будзе праведзены шэраг незапланаваных праверак па выкананню асноўных палажэнняў Дырэктывы № 2. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Наталля Пяткевiч, якая ў Гомелi сустракалася з выкладчыцкiм i студэнцкiм актывам Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажыўкааперацыi.

Як адзначыла Наталля Пяткевiч, Дырэктыва № 2 — гэта дакумент, накiраваны на пераадоленне фармалiзму, валакiты i таго негатыву, якi сустракаецца не толькi ў рабоце чыноўнiкаў. «З бюракратызмам кожны з нас часам сутыкаецца i ў хiмчыстцы, службе быту, калi чалавек на сваiм рабочым месцы неналежнай якасцю работы i не зусiм правiльнымi адносiнамi да людзей стварае гэтыя праблемы».

Нарматыўная база па пераадоленню вышэйназваных негатыўных з’яў ужо створана. На цяперашнi момант самае галоўнае — рэалiзацыя яе на практыцы. Аднак нiякiмi адмiнiстрацыйнымi метадамi не ўдасца выкаранiць гэты негатыў, калi «ўсе мы, усёй грамадой не пачнём ствараць спрыяльныя ўмовы для свайго ж уласнага жыцця», падкрэслiла Наталля Пяткевiч.

Работа па выкананню даручэння Прэзiдэнта Беларусi аб распрацоўцы Дырэктывы № 3 пачалася ўжо. Асноўныя яе палажэннi будуць аформлены на працягу аднаго-двух месяцаў, паведамiла Наталля Пяткевiч. Дырэктыва № 3 будзе прысвечана пытанням эканомii i беражлiвасцi, рацыянальнага выкарыстання прыроднага багацця i ўласнасцi. «Аднак не трэба разумець, што гэта пытанне было выклiкана павышэннем цэн на энерганосьбiты. Гэта той рэсурс, якi мы пакуль не задзейнiчалi, i той прынцып, паводле якога жыве ўвесь свет», — падкрэслiла Наталля Пяткевiч. На жаль, у нашай рэспублiцы, нават на бытавым узроўнi, iдзе неапраўданае расходаванне рэсурсаў у параўнаннi, напрыклад, з заходнiмi краiнамi. «Беражлiвасць, руплiвыя адносiны да дзяржаўнага таксама, як i да свайго ўласнага, дадуць каласальны эканамiчны эфект», — пераканана намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У арганiзацыях i на прадпрыемствах Беларусi будзе праведзены шэраг незапланаваных праверак па выкананню асноўных палажэнняў Дырэктывы № 2. Аб гэтым ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика