На вяскоўцаў — з бейсбольнымi бiтамi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Цяжка сказаць, чым не спадабалiся два жыхары пасёлка Чонкi, што ў Гомельскiм раёне, некалькiм хлопцам з абласнога цэнтра, якiя прыехалi наведаць сваiх сяброў, што адпачывалi ў санаторыi «Машынабудаўнiк», толькi супраць тых двух былi пушчаны ў ход бейсбольныя бiты. У вынiку ў аднаго з iх быў зламаны нос, у другога — скiвiца. Уцiхамiрыць групу хулiганаў спрабавалi два мiлiцыянеры, але тыя кiнулiся на чатырох легкавушках наўцёкi, прычым нанеслі аднаму з ахоўнікаў правапарадку траўму. Як паведамiлi нам у прэс-цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыянеры паведамiлi аб здарэннi ў Чонках супрацоўнiкам Дзяржаўтаiнспекцыi. Зламыснiкi былi затрыманы. Аднак на гэтым усё не скончылася, бо яшчэ два днi гомельскiя хлопцы стваралi пагрозу моладзi Чонак i супакоiлiся толькi пасля таго, як паймелi справу з атрадам мiлiцыi асобнага прызначэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжка сказаць, чым не спадабалiся два жыхары пасёлка Чонкi, што ў Гомельскiм раёне, некалькiм хлопцам з абласнога цэнтра, якiя прыехалi наведаць сваiх |
|