21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генадзь ЗЮГАНАЎ: «Пуцiну вельмi нявыгадная сiтуацыя з пастаўкамi газу i нафты ў Беларусь»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Учора ў Мiнску ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя лiдара Камунiстычнай партыi Расii, кiраўнiка фракцыi КПРФ у Дзяржаўнай Думе Генадзя Зюганава.

Натуральна, размова зайшла аб прычынах i наступствах крызiсу ў нафтагазавай сферы памiж Беларуссю i Расiяй. Генадзь Андрэевiч даў ацэнку драматычным падзеям напрыканцы мiнулага i ў пачатку гэтага года вакол перамоў аб пастаўках энерганосьбiтаў у нашу краiну. На яго думку, гэты год пачаўся няўдала для Расiйскай Федэрацыi.

Некаторыя расiйскiя гаспадарнiкi i палiтыкi пачалi распальваць вакол Беларусi, як выказаўся лiдар КПРФ, «страсти-мордасти», пад якiмi няма нiякай асновы. Бо ў палiтыцы i дзяржаўнай дзейнасцi не варта лiчыць капейкi ў кiшэнi. Палiтыка вымяраецца iншымi катэгорыямi: нацыянальнай бяспекай, гiстарычнай дружбай, вернасцю агульным перамогам, здольнасцю складваць патэнцыял i тым самым заваёўваць аўтарытэт. Iншы рахунак вельмi небяспечны, непрадуктыўны, сказаў Г. Зюганаў.

На яго погляд, без саюза Расii, Беларусi i Украiны ў нас няма гiстарычнай будучынi, гiстарычнай перспектывы. Але ёсць сiлы, якiя разбурылi СССР i не хочуць нiякага саюза. У iх мэта — расцягнуць Расiю на паветы. Iх погляд на Расiю: крынiца, з якой можна i трэба як мага больш вывозiць сыравiны i карысных выкапняў.

Старшыня ЦК КПРФ закрануў тэму сiстэмы падлiку цэн на газ i нафту для Беларусi. Паводле слоў, саюзнiкi не могуць так лiчыць. Нават калi браць газ па старой цане — 47 долараў ЗША, то ўсё роўна гэта 20 працэнтаў рэнтабельнасцi. Выдатны паказчык па сусветных нормах. Несумленна, гаворыць Г. Зюганаў, павышаць цану на газ i не лiчыць iншае, што Беларусь прадаставiла Расii бясплатна.

На пытанне карэспандэнта «Звязды» аб тым, чаму Уладзiмiр Пуцiн пагадзiўся на павышэнне цэн на энерганосьбiты, Г. Зюганаў адказаў наступным чынам. Ён назваў сiтуацыю з пастаўкамi газу i нафты ў Беларусь вельмi нявыгаднай для Уладзiмiра Пуцiна. Чаму ён пайшоў на гэты крок? — спытаў сябе Зюганаў. Можа, расiйскi прэзiдэнт не ўсё ведаў i не ўсё ўлiчыў, выказаў ён версiю. Зараз у стабiлiзацыйным фондзе Расii 300 млрд долараў ЗША. I на гэтым фоне Крэмль дазваляе сабе псаваць адносiны з брацкай Беларуссю. З чым ён пойдзе на выбары, што скажа сваiм грамадзянам? — абураўся Генадзь Зюганаў.

На думку Генадзя Зюганава, амаль двухгадзiнная сустрэча з беларускiм Прэзiдэнтам мела выключна важнае значэнне. Гутарку ён назваў цiкавай, прадуктыўнай, як заўсёды карыснай.

Генадзь Зюганаў папрасiў прабачэння ў беларускiх сяброў, галоўных саюзнiкаў РФ, за тую некарэктнасць, якая гучала з расiйскiх тэлеканалаў у час газанафтавага крызiсу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя лiдара Камунiстычнай партыi Расii, кiраўнiка фракцыi КПРФ у Дзяржаўнай Думе Генадз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика