«Паветраныя брамы» краiны адкрыты для новых авiяперавозчыкаў
Сяргей РАСОЛЬКА
На сёння ў Рэспублiку Беларусь рэгулярныя палёты выконваюць 11 замежных авiякампанiй, 5 з якiх далучылiся за мiнулы год.
Як паведамiлi ў Мiнтрансе, у 2006 годзе на беларускi рынак прыйшлi авiякампанii «Чэшскiя авiялiнii», «Турэцкiя авiялiнii», «Алiталiя» i авiякампанii дзяржаў СНД — «Грузiнскiя авiялiнii», «Армавiя». Яны далучылiся да авiякампанiй «ЛОТ», «Люфтганза», «Аустрыян», «Эль-Аль», «УМ Эйр», «Эйр Балтык». З 7 лютага плануецца адкрыццё рэгулярных палётаў азербайджанскай авiякампанiяй «Азал» па маршруту Баку—Мiнск—Баку з частатой адзiн рэйс у тыдзень, а з пачатку красавiка 2007 года, у адпаведнасцi з раней дасягнутымi дамоўленасцямi, авiякампанiя «Эйр Балтык» плануе адкрыццё рэгулярных палётаў па маршруту Рыга—Гомель—Рыга з частатой тры рэйсы ў тыдзень. На 1 студзеня 2007 года заключаны мiждзяржаўныя i мiжурадавыя пагадненнi аб паветраных зносiнах з 39 дзяржавамi, парафiраваны — з 7 дзяржавамi. У прыватнасцi, паслугамi беларускiх аэрапортаў рэгулярна карыстаюцца авiякампанii дзяржаў СНД, з iх каля 30 працэнтаў транзiтных пасадак прыпадае на расiйскiя грузавыя авiялiнii: «Атлант-Саюз», «Волга—Днепр», «Палёт», «Авiкон Цiтатранс». Праграму грузавых транзiтных рэйсаў праз аэрапорты Гомеля i Брэста выконваюць авiякампанii «Беркут» (Казахстан) i «Узбекiстан Хава Йалары». Аэрапорт Вiцебска запатрабаваны пры выкананнi транзiтных рэйсаў бiзнэс-авiяцыi з Германii, Вялiкабрытанii, Партугалii ў Расiю. Прыцягненне авiякампанiй для выканання транзiтных палётаў дазволiла, у прыватнасцi, стабiлiзаваць фiнансава-эканамiчнае становiшча РУП «Аэрапорт Гомельавiя».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння ў Рэспублiку Беларусь рэгулярныя палёты выконваюць 11 замежных авiякампанiй, 5 з якiх далучылiся за мiнулы год |
|