21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экалогія: дбаць пра бяспеку

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Летась РУП «Белгеалогiя» забяспечыла прырост запасаў нафты ў аб’ёме 307 тысяч тон пры гадавым заданнi 300 тысяч тон. У планах работы Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя сёлета запланавана ацэнка перспектыў нафтагазаноснасцi Аршанскай i Палеска-Брэсцкай упадзiн i правядзенне пошукава-разведвальных работ у паўночнай частцы Прыпяцкага прагiбу. Да канца года плануецца выканаць заданне па прыросту прамысловых запасаў нафты ў аб’ёме 250 тысяч тон. Акрамя таго, у блiжэйшы час будзе распрацаваны план работ па пошуку радовiшчаў нафты ў Прыпяцкiм прагiбе шляхам падрыхтоўкi i ўводу бурэння нафтаперспектыўных структур у цэнтральнай i паўднёвай зонах.

Для нарошчвання мiнеральна-сыравiннай базы калiйнай прамысловасцi i падрыхтоўкi да засваення Нежынскага ўчастка Старобiнскага радовiшча РУП «Белгеалогiя» распачала палявыя сейсма-разведвальныя работы, для пошукаў карэнных радовiшчаў алмазаў правераны бурэннем 8 магнiтных анамалiй трубчастага тыпу. Падчас геолагаразведачных работ летась было выяўлена 8 новых радовiшчаў глiны з агульнымi прагнознымi запасамi 12 мiльёнаў кубiчных метраў i 16 радовiшчаў будаўнiчага пяску i пясчана-гравiйнай сумесi з агульнымi прагнознымi запасамi 28 мiльёнаў кубiчных метраў.

Калi гаварыць пра збалансаванае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, нельга не прыгадаць, што за апошнiя пяць гадоў назiраюцца ўстойлiвыя тэмпы развiцця эканомiкi. Разам з тым колькасць вады, якая забiраецца з прыродных крынiц, зменшылася на 7,3 працэнта, аб’ём скiдвання забруджаных вытворчых i камунальных сцёкавых вод — на 60 працэнтаў. У вынiку развiцця прыборнага ўлiку ў 2006 годзе ўдзельнае водаспажыванне на аднаго жыхара краiны ў жыллёва-камунальнай сферы скарацiлася з 206 да 200 лiтраў за суткi, а ў 2007 годзе гэты паказчык плануецца давесцi да 195 лiтраў.

Эканомii можна дасягнуць i з дапамогай атрымання другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў. Для iх большага прыцягнення ў гаспадарчы абарот у 2006 годзе ў краiне было створана 9 станцый сарцiроўкi цвёрдых камунальных адходаў (а ўсяго за апошнiя два гады было створана 95 станцый сарцiроўкi). На гэты год Мiнпрыроды ставiць сваёй мэтай распрацаваць пааб’ектныя планы мерапрыемстваў па будаўнiцтву заводаў па перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў у Баранавiчах, Вiцебску, Гродне, Мiнску, Салiгорску.

Экалагiчна бяспечныя ўмовы пражывання гэта не толькi вада, але i паветра. У перыяд з 2002 па 2006 гады ў рамках заданняў Нацыянальнага плана дзеянняў па рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў i ахове навакольнага асяроддзя было рэалiзавана больш за 1200 тэхнiчных рашэнняў, накiраваных на знiжэнне выкiдаў забруджваючых рэчываў у атмасферу ад стацыянарных крынiц. Гэта дазволiла скарацiць выкiды амаль на 40 тысяч тон.

Усяго ў мiнулым годзе за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства было прад’яўлена 1309 iскаў на суму 1 222,3 мiльёна рублёў. Службай дзяржаўнага аналiтычнага кантролю ў 2006 годзе выканана больш за 13 тысяч праверак, адабрана больш за 150 тысяч проб, зроблена больш як 650 тысяч аналiзаў. Па вынiках лабараторнага кантролю парушальнiкам прыродаахоўнага заканадаўства было прад’яўлена ў выглядзе штрафаў, iскаў i экалагiчнага падатку па павышанаму тарыфу каля 9 мiльярдаў рублёў. Як падкрэслiвалася, гэтыя i iншыя меры дазволiлi папярэдзiць дзесяткi тысяч парушэнняў у гэтай галiне i тым самым знiзiць антрапагенную нагрузку на навакольнае асяроддзе, а таксама iстотна паўплываць на папярэджванне захворваемасцi насельнiцтва.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась РУП «Белгеалогiя» забяспечыла прырост запасаў нафты ў аб’ёме 307 тысяч тон пры гадавым заданнi 300 тысяч тон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика