21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прытулак на час

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

САЦЫЯЛЬНАЕ СIРОЦТВА

- Алё, сацыяльны цэнтр? У нас тут па вулiцы Цэнтральнай пражывае мацi-алкагалiчка, двое яе дзяцей без нагляду бегаюць. Прыязджайце, калi ласка, хутчэй...

Спецыялiсты сацыяльна-педагагiчнага цэнтра тэрмiнова выязджаюць па такiх званках. Той, хто пазванiў, можа не называць сябе. Галоўнае ён ужо зрабiў: не застаўся раўнадушным да лёсу маленькага чалавека.

Сацыяльна-педагагiчныя цэнтры i дзiцячыя прытулкi пры iх створаны амаль ва ўсiх раёнах краiны для сацыяльнай, псiхалагiчнай i юрыдычнай абароны нашых непаўналетнiх грамадзян. Шчасцю апошнiх перашкаджае не злы рок, а ўласна бацькi, якiя ў абсалютнай большасцi выпадкаў па прычыне злоўжывання алкаголем не могуць i не жадаюць выконваць свае абавязкi — выхоўваць, кармiць, апранаць i любiць тых, каму далi жыццё. Значыць, чужыя людзi павiнны ўзяць дзяцей на выхаванне, а «цяжкiх» дарослых — на перавыхаванне.

Адным з першых у Гродзенскай вобласцi з’явiўся сацыяльна-педагагiчны цэнтр Слонiмскага раёна. Паводле слоў Iрыны ЧЫГРЫНОЙ, дырэктара цэнтра, у склад якога, дарэчы, уваходзiць дзiцячы прытулак, пакуль не кожны жыхар раёна ведае, куды трэба звяртацца, каб дапамагчы сям’i, якая апынулася ў сацыяльна небяспечным становiшчы.

— Канешне, мы шырока рэкламуем сябе — з дапамогай лiстовак, выступленняў на мясцовым радыё, артыкулаў у раённай газеце, iдзём на прадпрыемствы, каб растлумачыць працоўным калектывам, чым мы займаемся, — расказвае Iрына Чыгрына. — Таму што нам патрэбны «сiгналы» з месцаў. Пакуль жа «сiгналiзуюць» пераважна школы i садкi, дзе, па-першае, навiдавоку i наведвальнасць, i агульны стан наведвальнiкаў, а, па-другое, спецыялiсты школ i садкоў ужо цудоўна ведаюць, для чаго мы iснуём i як на нас выйсцi...

На структурах сiстэмы адукацыi супрацоўнiцтва не заканчваецца. Iнфармацыяй аб неўладкаваных сем’ях i дзецях, якiя там пражываюць, з цэнтрамi дзеляцца органы аховы здароўя, напрыклад, палiклiнiкi, органы ўнутраных спраў, у прыватнасцi, iнспекцыi па справах непаўналетнiх, сельскiя Саветы. Акрамя гэтага, у кожным раёне перыядычна ладзяцца спецыяльныя рэйды з удзелам, дарэчы, вышэйпамянёных спецыялiстаў.

Паводле слоў Таццяны ЛIМАРАВАЙ, намеснiка дырэктара сацыяльна-педагагiчнага цэнтра Хоцiмскага раёна, што ў Магiлёўскай вобласцi, планавыя рэйды адбываюцца раз у тры месяцы, а мабiльныя групы ўтвараюцца з лiку спецыялiстаў цэнтра, сацыяльных работнiкаў, мiлiцыянераў i нават выратавальнiкаў.

Уласнага транспарту цэнтры, канешне, не маюць, таму звычайна ў ажыццяўленнi перасоўных мерапрыемстваў дапамагаюць раённыя аддзелы адукацыi. Нярэдка рэйды завяршаюцца папаўненнем прытулкаў, якiя i так не пустуюць. Скажам, пакуль Слонiмскi прытулак быў разлiчаны на 7 месцаў, запаўненне складала 154 працэнты. Таму з 1 верасня колькасць месцаў вырасла ўдвая. На 12 месцаў разлiчаны прытулак Шаркаўшчынскага раёна ў Вiцебскай вобласцi. Сацыяльна-педагагiчнага цэнтра тут няма, а вось уласна прытулак, хутчэй за ўсё, пашырыцца, як толькi пераедзе з будынка дзiцячага садка № 4 у рэканструяванае памяшканне садка № 5. У Хоцiмскiм раёне прытулак здольны прыняць адразу 21 дзiця ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў.

— Дзецi трапляюць да нас часам з такiх умоў пражывання, з такой антысанiтарыi, што нават цяжка перадаць, — кажа Iрына Чыгрына. — Вельмi хутка, праўда, ажываюць, пачынаюць размаўляць, «круцiць» носам за сталом, бо ўжо ведаюць, што такое катлета, галубцы, што iм падабаецца, а што не. А ў першыя днi аж дрыжаць над адным толькi супам з хлебам: каб толькi нiхто не адабраў... Сёння ў нас знаходзяцца 18 чалавек. Самай малодшай выхаванцы — 3,5 года, а старэйшай — 16. I калi для маленькай Каралiны галоўнае — апынуцца ў абароненым стане — у абдымках, на каленях выхавальнiка, то для старэйшых дзяцей важна, каб iх разумелi, ставiлiся з павагай...

Паводле ўстаноўленых нормаў, у прытулку дзiця можа знаходзiцца не больш за шэсць месяцаў. За гэты час неабходна «рэабiлiтаваць» сям’ю. Скажам, калi мацi злоўжывае алкаголем i не працуе, значыць, трэба зрабiць усё, каб яна кiнула пiць i пачала хадзiць на работу. Так сапраўды здараецца, калi жанчына яшчэ нядаўна працавала i не пiла: яна здольна перажываць нават з-за самога факта знаходжання дзiцяцi ў прытулку. Тым не менш, алкагалiзм — такое захворванне, калi ў большасцi выпадкаў станоўчыя перамены хутка заканчваюцца, а дзецi аказваюцца ў прытулку другi раз. I трэцi...

У Хоцiмскiм раёне працаўладкаваннем займаюцца органы сацыяльнай бяспекi, а праблемай кадзiравання ад алкагольнай залежнасцi — Камiсiя па справах непаўналетнiх сумесна з сельскiм Саветам. А, паводле слоў дырэктара сацыяльнага прытулку на Шаркаўшчыне Данаты ЖЫНГЕЛЬ, аплату за паслугi кадзiравання, бывае, бярэ на сябе гаспадарка, дзе раней працаваў выпiвоха: «Вы ж ведаеце, што выключна адзiнкам удаецца пазбавiцца ад алкагольнай залежнасцi i цудоўна разумееце, што нiхто не здольны прымусiць п’янага чалавека хадзiць на работу. Хоць прымушаць трэба. Раней алкаголiкам вельмi свабодна жылося. Iх пазбаўлялi бацькоўскiх правоў, дзяржава брала на сябе выхаванне дзяцей. Навошта працаваць? А цяпер падыход жорсткi: не з’явiўся дзесяць дзён за тры месяцы на рабочым месцы — узбуджаецца крымiнальная справа, i датэрмiновага вызвалення тут няма».

Жорсткiя меры падтрымлiвае i Iрына Чыгрына. На яе думку, сам факт выхаду Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях» здольны павярнуць усiх да праблемы: «Складана ўявiць сабе, праўда, як на практыцы можна прымусiць асацыяльнага чалавека хадзiць на работу, зарабляць грошы. Справа ўскладняецца тым, што некаторыя бацькi не маюць пастаяннага месца жыхарства, нiколi не працавалi, а то i ўвогуле не маюць дакументаў. I тым не менш, паслядоўнасць крокаў, правядзенне належнай работы ў дачыненнi хоць бы да некалькiх сем’яў прынясуць свой плён i паслужаць урокам для iншых».

Сем’i, у якiх сапраўды нармалiзавалася сiтуацыя, можна пералiчыць па пальцах. Скажам, жыве пакуль, дзякуй Богу, без праблем «ячэйка» з чатырма дзецьмi. Iх бацька ўладкаваўся на сельскагаспадарчы вытворчы камбiнат, а мацi пакуль знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi. Але ж бывае, як адзначае Даната Жынгель, так, што праз паўмесяца пасля лячэння i кадзiравання хата зноў «загула».

— Калi дзiця трапляе да нас паўторна, мы пачынаем збiраць дакументы для пазбаўлення бацькоўскiх правоў.

Алкагалiзм i беспрацоўе — ас-ноўныя прычыны, па якiх сям’я аказваецца ў складанай жыццёвай сiтуацыi. I на думку Iрыны Чыгрыной, нават калi гэтыя праблемы ўдаецца вырашыць толькi часова, калi пачынаць з «нуля» даводзiцца яшчэ i яшчэ раз, захаванне бiялагiчнай сям’i вартае таго: «Я разумею так: прытулак павiнен менавiта прытулiць дзiця. I не важна, колькi разоў. Калi спатрэбiцца, то i пяць, i шэсць. Важна, што мы дапаможам дзiцяцi сустрэць паўналецце ў роднай сям’i. Усё ж такi ў яго памяцi захаваюцца i светлыя моманты».

Летась у дзiцячым прытулку Слонiмскага раёна знаходзiўся 61 чалавек. Выбыў у бiялагiчную сям’ю 31. Пяцёра змешчаны ў прыёмныя i апякунскiя сем’i, трое дзяцей апынулiся ў iнтэрнатных установах. У Хоцiмскiм раёне ў прытулку за час яго iснавання пабывалi 147 дзяцей, з iх 71 вярнуўся дадому, над 17 замацавана апека, папячыцельства, 5 накiраваныя ў прыёмныя сем’i, а 24 — у дзiцячыя дамы i школы-iнтэрнаты. За тры гады работы Шаркаўшчынскага прытулку 90 са 105 дзяцей вярнулiся ў свае сем’i, 1 трапiў у прыёмную, 8 — у апякунскiя i 6 — у дзяржаўныя ўстановы.

Пошук замяшчальнай сям’i — яшчэ адна няпростая задача сацыяльных цэнтраў i прытулкаў. Iх спецыялiсты бяруцца растлумачыць, чым апякунская сям’я адрознiваецца ад прыёмнай, намагаюцца пасябраваць з патэнцыяльнымi прэтэндэнтамi, а пасля i падтрымаць iх у нялёгкай справе выхавання «свайго чужога» дзiцяцi. Так, у Хоцiмскiм раёне функцыянуе клуб «Прыёмная сям’я». Ён аб’яднаў летась 15 прыёмных бацькоў, якiя выхоўваюць 23 дзiцяцi, 7 — кандыдатаў на такую пачэсную справу, а таксама 23 апякунскiя сям’i, дзе гадуюцца 30 дзяцей. У Слонiмскiм раёне рыхтуецца цыкл радыёперадач па гэтай тэме, выпускаецца буклет «Кожнаму дзiцяцi — свая сям’я», працуе метадычнае аб’яднанне прыёмных бацькоў...

— У нашай рабоце, калi не спрацаваў нехта адзiн, значыць, не спрацавалi мы ўсе, — сцвярджае Iрына Чыгрына. — Выцягнуць сям’ю са складанай жыццёвай сiтуацыi — значыць, у тым лiку забяспечыць яе дровамi, дапамагчы зрабiць прапiску, аформiць грамадзянства i г.д. А хiба можна гэта зрабiць без узаемадзеяння з сельскiм Саветам, органамi ўнутраных спраў i iншымi арганiзацыямi? Для нас важна ўзаемадзеянне не толькi з прадстаўнiкамi адпаведных дзяржаўных органаў i структур, але i ў цэлым з насельнiцтвам. Мы будзем удзячныя тым, хто прасiгналiзуе нам пра выпадкi парушэння правоў дзяцей. Нераўнадушныя людзi дапамогуць не толькi дзецям, але i самiм сабе, грамадству. Я рада, што наша праца падмацоўваецца канкрэтнай дапамогай з боку дзяржаўных i прыватных прадпрыемстваў. Таксiст-прадпрымальнiк, спадар Барысевiч, напрыклад, абсалютна бескарыслiва калясiў з намi па суседнiх раёнах у пошуку матулi, якая кiнула дзяцей i знiкла ў невядомым накiрунку. Мая колiшняя вучанiца Наталля Хомка вазiла нас у тэрмiновыя рэйды. Выключна за наша шчырае «дзякуй» прадпрымальнiкi набылi для прытулку мяккi куток, вулiчную плiтку i iншыя неабходныя рэчы... Аляксандра Данько пастаянна набывае для дзяцей цукеркi, садавіну, арэхi i нават будаўнiчыя матэрыялы для рамонту памяшканняў! Стала добрай традыцыяй правядзенне святаў з салодкiмi падарункамi ад мясцовага хлебазавода. Для нас вельмi важная такая падтрымка...

Прыклады шчодрасцi, дабрынi ёсць, безумоўна, у кожным раёне. Шаркаўшчына, напрыклад, удзячная прадпрымальнiцы Леанiне Хаданёнак, якая рэгулярна — на святы i мерапрыемствы — робiць у прытулку салодкi стол. А Хоцiмскi раён — прадпрымальнiку Мiхаiлу Кузьмянкову, прафсаюзнай арганiзацыi «Магiлёўаблгаз»... Хто ж яшчэ не выспеў для дабрачыннасцi, можа проста пацiкавiцца нумарамi тэлефонаў сацыяльных цэнтраў i прытулкаў, каб своечасова (калi спатрэбiцца) «прасiгналiзаваць» пра безабароннасць маленькага чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
- Алё, сацыяльны цэнтр? У нас тут па вулiцы Цэнтральнай пражывае мацi-алкагалiчка, двое яе дзяцей без нагляду бегаюць. Прыязджайце, калi ласка, хутчэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика