Падатковая льгота прадастаўляецца бацькам, а не сыну
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Сын жыхаркi вёскi Сапрыкi Чачэрскага раёна Валянцiны Аляксееўны Бондаравай — Вадзiм Мельнiк — працуе з 17 гадоў пастухом у мясцовай гаспадарцы. Жанчына чамусьцi ўпэўнена, што да яго, як непаўналетняга, павiнна прымяняцца iншая, не такая, як у дачыненнi да дарослых працуючых, шкала падаходнага падатку. Яшчэ Валянцiна Аляксееўна пыталася, цi павiнны сыну дадаткова аплачваць працу ў выхадныя днi. Таксама ў яе былi нараканнi, маўляў, ён iдзе на працу а 5-й гадзiне ранiцы, вяртаецца — а 12-й, зноў выходзiць з 17 да 20 гадзiн.Што датычыцца першага пытання заяўнiцы, як мы адразу i папярэджвалi жанчыну, яна нешта наблытала — нейкай асобнай шкалы падаходнага падатку ў дачыненнi да непаўналетнiх няма. — Iншая справа, што работнiкам, якiя маюць утрыманцаў (выхоўваюць дзяцей), штомесяц прадастаўляецца падатковая льгота — вылiк на падатак. Калi сям’я поўная — па дзве базавыя велiчынi для бацькоў, для мацi-адзiночкi, удавы, напрыклад, — 4 базавыя велiчынi. Гэтыя сродкi не абкладаюцца падаткам, — патлумачыў нам начальнiк iнспекцыi МПЗ па Чачэрскаму раёну Аляксандр Герашчанка. — Дадзены вылiк павiнен прадастаўляецца па асноўным месцы працы бацькам, але нiяк не сыну. Калi ў заяўнiкаў узнiклi сумненнi, яны могуць падаць падатковую дэкларацыю ў нашу iнспекцыю — нават калi iншых прычын для такога кроку ў iх няма. Нашы спецыялiсты правераць усе падлiкi i вылiкi. У пошуках адказу на другое пытанне спадарынi Бондаравай мы патэлефанавалi намеснiку начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Чачэрскага райвыканкама Пятру Новiкаву. Так супала, што якраз у гэты момант у яго ў кабiнеце знаходзiўся дырэктар прыватнага сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «Колас-2003» Мiкалай Алiсейка. Менавiта тут пастухом i працуе сын жанчыны. — Згодна з заканадаўствам, праца ў выхадныя днi аплачваецца ў двайным памеры. Гэта адназначна. За перапрацаваныя гадзiны даюцца адгулы. Iмi, дарэчы, нядаўна юнак скарыстаўся. Працоўны дзень яго доўжыцца з 7 да 14 гадзiн, увечары на працу выходзяць вартаўнiкi, — патлумачыў Мiкалай Рыгоравiч. Тым не менш напрыканцы размовы мы дамовiлiся, што, вярнуўшыся ў гаспадарку, дырэктар возьме пад асабiсты кантроль працоўны графiк юнака.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сын жыхаркi вёскi Сапрыкi Чачэрскага раёна Валянцiны Аляксееўны Бондаравай — Вадзiм Мельнiк — працуе з 17 гадоў пастухом у мясцовай гаспадарцы
|
|