У чыноўнiкаў — спартыўна-творчы марафон
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Вось ужо восем гадоў запар праходзiць спартакiяда сярод работнiкаў выканаўчай улады Гомельшчыны. I ў мiнулыя выхадныя свае iнтарэсы адстойвалi 28 каманд рай(гар)выканкамаў i аблвыканкама па сямi вiдах спорту. На пляцоўках, не перабольшваючы, праходзiла бескампрамiсная цiкавая барацьба.
У валейбольным турнiры перамогу святкавалi спартсмены з Рэчыцкага райвыканкама, у мiнi-футболе роўных, як i летась, не было спартсменам аблвыканкама. Першыя месцы занялi: у настольным тэнiсе — Ала Мохарава i Уладзiмiр Бараноўскi з Лельчыц i Мазыра, дартсе — Алена Ярохiна i Андрэй Гарбачоў з Кармы i адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна Гомеля, бiльярдзе — Алег Амельчанка з Петрыкава, шахматах — Алег Федарцоў з аблвыканкама, кулявой стральбе — Наталля Корбут з Нароўлi i Iван Барадзiнчык, кiраўнiк адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна Гомеля. Дарэчы, ва ўказаным вiдзе спорту выступаў i старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, якi заняў прызавое трэцяе месца. У гэтыя днi адбыўся i аматарскi агляд-конкурс мастацкай самадзейнасцi, якi праводзiўся ўпершыню ў абласным маштабе сярод кiраўнiкоў выканаўчай улады. Ён адкрыў новыя таленты ў харэаграфii, вакале, драматычным i iнструментальным жанрах i г.д. Тут вызначылiся старшынi Добрушскага i Буда-Кашалёўскага, намеснiк старшынi Лоеўскага райвыканкамаў Вольга Мохарава, Мiкалай Чарныш i Лiдзiя Долбiкава. Пераможцы спартыўна-творчага марафону, удзельнiкамi якога былi звыш пяцiсот чалавек, узнагароджаны Ганаровымi граматамi i каштоўнымi падарункамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо восем гадоў запар праходзiць спартакiяда сярод работнiкаў выканаўчай улады Гомельшчыны. I ў мiнулыя выхадныя свае iнтарэсы адстойвалi 28 кама
|
|