21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юнiёры штампуюць медалi

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

Тры медалi заваявалi беларускiя бiятланiсты на юнiёрскiм чэмпiянаце свету ў Iталii. Яўген Абраменка стаў лепшым у iндывiдуальнай гонцы на 15 кiламетраў, а Дар’я Домрачава была другой у спрынце на 7,5 кiламетра i ў гонцы праследавання на 10 кiламетраў.

Хутка да iранцаў, у перспектыве — да харватаў i iзраiльцян

Састаў нацыянальнай зборнай Беларусi па футболу на ўдзел у таварысцкiм матчы з Iранам змянiўся: 7 лютага замест Дзянiса Коўбы (з-за пашкоджання калена ён прапусцiў шэраг спарынгаў на клубным зборы ў Турцыi, i кiраўнiцтва «Крылаў Саветаў» прасiла беларускую федэрацыю не выклiкаць яго на матч з iранцамi) у Тэгеран паедзе Дзмiтрый Лiхтаровiч. Трэнеры лiчаць, што iгрок барысаўскага БАТЭ зарэкамендаваў сябе на матчах Кубка чэмпiёнаў Садружнасцi. Нагадаем, што з-за траўмы прапусцiць гульню i Аляксандр Глеб.

Дарэчы, акрамя сустрэчы з iранцамi, сёлета запланаваны яшчэ два таварысцкiя паядынкi: 28 сакавiка з харватамi (у гасцях), 22 жнiўня — з iзраiльцянамi (дома), а 6 лютага 2008 года адбудзецца вiзiт у Iзраiль у адказ.

Курнеў у «Каўнасе»

Экс-трэнер гродзенскага футбольнага клуба «Нёман» Уладзiмiр Курнеў стаў галоўным трэнерам лiтоўскага «Каўнаса» (паводле вынiкаў чэмпiянату, гродзенцы занялi дзесятае месца ў турнiрнай таблiцы). 56-гадовага спецыялiста ўладальнiку клуба, лiтоўскаму бiзнэсмену Уладзiмiру Раманаву рэкамендаваў галоўны настаўнiк нацыянальнай зборнай Беларусi Юрый Пунтус на Кубку чэмпiёнаў Садружнасцi.

Цi будзе «бiты» былы пераможца?

Маладзёжная футбольная каманда нашай краiны выйшла ў фiнал турнiру ў Катары, дзе памераецца сiламi з егiпцянамi. Дарэчы, на групавой стадыi падначаленыя Юрыя Курненiна ўступiлi гэтаму сапернiку з лiкам 0:2.

«Пахтакор» — чэмпiён сярод чэмпiёнаў

Упершыню на традыцыйным мiжнародным турнiры «Кубак чэмпiёнаў Садружнасцi» ў Маскве мацнейшай камандай стаў узбекскi «Пахтакор»: перамогу над латвiйскiм «Вентспiлсам» у фiнале яму прынесла серыя пасляматчавых пенальцi — 9:8.

«Керамiн» павялiчыў адрыў

Другое паражэнне запар у трохразовых чэмпiёнаў Беларусi па хакею з шайбай мiнс-кага «Юнацтва». На гэты раз уладальнiкi Кантынентальнага кубка ўступiлi ў авертайме магiлёўскаму «Хiмвалакну» — 2:3. Каманда Мiхаiла Захарава займае трэцюю пазiцыю (90 ачкоў), на другой — мiнскiя дынамаўцы (93). Лiдзiруе ж у экстралiзе сталiчны «Керамiн» (97 ачкоў пасля 44-й гульнi). Вынiкi астатнiх матчаў: «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Дынама» (Мiнск) — 1:2, «Гомель» — «Брэст» — 5:1, «Нёман» (Гродна) — «Сокал» (Кiеў) — 9:2, «Металург» (Жлобiн) — «Вiцебск» — 3:2.

Глеб «выдалены» з поля на месяц

Аляксандр Глеб не зможа ўзяць удзел у таварыскiм матчы Беларусь — Iран. Футбалiст наогул не выйдзе на поле ў блiжэйшы месяц, бо 24 студзеня атрымаў траўму падкаленнага сухажылля ў сустрэчы Кубка Лiгi памiж лонданскiм «Арсеналам» i «Тотэнхэмам» (2:2). Беларускi паўабаронца выйшаў на замену на 56-й хвiлiне i быў заменены на 81-й. Сярод «кананiраў» з гульнi з-за траўмы да канца сезона выбыў галандзец Робiн ван Персi.

Сем сотых ад «бронзы»

Менавiта столькi аддзялiла беларускага фiгурыста Сяргея Давыдава ад заваявання бронзавага медаля на чэмпiянаце Еўропы ў Варшаве. Пасля кароткай праграмы спартсмен знаходзiўся на трэцiм месцы, якое захоўваў i пасля адвольнага выступлення ажно да выхаду на лёд апошняга ўдзельнiка, якi i скiнуў Давыдава з п’едэстала. У вынiку беларус чацвёрты (гэта яго лепшая пазiцыя на Еўра), а перамог француз Брыян Жубер.

Спiрыдонаў набыў вiцебскую прапiску

Новым галоўным трэнерам хакейнага клуба «Вiцебск» стаў Васiль Спiрыдонаў, якi прыйшоў на змену расiянiну Сяргею Лубнiну (падаў у адстаўку пасля пройгрышу «Гомелю» — 3:9). Спiрыдонаў, таксама расiянiн, ужо працаваў у Беларусi: з чэрвеня 2005 года да вясны 2006-га ён узначальваў мiнскi «Керамiн».



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры медалi заваявалi беларускiя бiятланiсты на юнiёрскiм чэмпiянаце свету ў Iталii. Яўген Абраменка стаў лепшым у iндывiдуальнай гонцы на 15 кiламетра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика