Праект Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi будзе разгледжаны на нарадзе ў Прэзiдэнта
Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА
Ва ўрадзе Аб гэтым паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Аляксандр Косiнец.Пры распрацоўцы дакумента ўсе канцэптуальныя падыходы ўзгаднялiся з Прэзiдэнтам Беларусi. Палажэннi праекта праграмы неаднаразова разглядалiся ў Савеце Мiнiстраў, шырока абмяркоўвалiся ў грамадстве, сказаў вiцэ-прэм’ер. У мэтах пераадолення працэсу дэпапуляцыi ў Беларусi праводзiцца iнтэнсiўная работа па трох асноўных напрамках: павышэнне нараджальнасцi, знiжэнне смяротнасцi i аптымiзацыя мiграцыйных працэсаў. Як вынiк, намецiлiся станоўчыя дэмаграфiчныя тэндэнцыi. Так, у рэспублiцы ў мiнулым годзе нарадзiлася на 5,4 тыс. чалавек (на 6,4 працэнта) больш, чым у 2005 годзе. Колькасць памерлых знiзiлася ў параўнаннi з 2005 годам амаль на 3,4 тыс. чалавек (на 2,4 працэнта). У мiнулым годзе дадатнае сальда мiграцыi склала амаль 5,7 тыс. чалавек. Стабiлiзацыi дэмаграфiчных працэсаў садзейнiчае рэалiзацыя мерапрыемстваў прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi». Станоўчую ролю адыгрывае «водгук грамадства на тую матывацыю, якая створана ў дзяржаве для стымулявання нараджальнасцi», сказаў Аляксандр Косiнец. У Беларусi будзе прадоўжана работа па аптымiзацыi мiграцыйных працэсаў, паведамiў Аляксандр Косiнец. У першую чаргу размова iдзе аб стварэннi ўмоў для вяртання на радзiму этнiчных беларусаў. Цяпер праводзiцца значная работа па падрыхтоўцы праекта закона «Аб суайчыннiках, якiя пражываюць за мяжой». У Савеце Рэспублiкi створана спецыяльная група, якая займаецца гэтым пытаннем, сказаў Аляксандр Косiнец. Сёння больш як 3 млн этнiчных беларусаў пражываюць за мяжой. «Мы будзем вiтаць вяртанне суайчыннiкаў на родную зямлю», — падкрэслiў вiцэ-прэм’ер. Мiграцыйныя працэсы маюць даволi высокае дадатнае сальда. «У 2006 годзе гэты паказчык перасягнуў 5 тыс. чалавек», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Косiнец.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Аляксандр Косiнец |
|