Уладзiмiр КАНАПЛЁЎ: «Дэпутаты плануюць павялiчыць дапамогу пры нараджэннi дзяцей»
Наталля IЛЬIЧОВА, БЕЛТА
Дэмаграфiчная праблема з’яўляецца сёння ў Беларусi адной з самых актуальных. Для таго, каб беларусы захавалiся як нацыя, iх павiнна быць хоць бы ў два разы больш, чым цяпер. Аб гэтым заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Канаплёў на сустрэчы з дэлегатамi другога з’езда Садружнасцi студэнцкiх i маладзёжных арганiзацый.
«Беларусь па тэрыторыi ўсяго ў паўтара раза меншая за Германiю. Але насельнiцтва ў нас менш у 8,5 раза», — адзначыў парламентарый. Доля сем’яў з адным дзiцем у Беларусi складае 59 працэнтаў. Таму Беларусь першая на постсавецкай прасторы прыняла Закон аб дэмаграфiчнай бяспецы. Усяго за 10 гадоў парламентам прынята 15 законаў у сферы аховы сям’i, мацярынства i дзяцiнства. У вынiку ў краiне ствараецца сiстэма дзяржаўнай падтрымкi маладой сям’i. Гэта i грашовая дапамога, i розныя льготы. Уладзiмiр Канаплёў паведамiў, што ў Палату прадстаўнiкоў паступiў праект, якi прадугледжвае павелiчэнне дапамогi да 5 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму пры нараджэннi першага дзiцяцi, а пры нараджэннi другога i наступных — да 7 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму. На думку спiкера, пазiтыўныя зрухi ўжо ёсць. Павялiчваецца колькасць шлюбаў, зменшылася колькасць разводаў. У 2006 годзе ўпершыню за 17 гадоў адзначаны рост нараджальнасцi. «Мы разумеем, што матэрыяльная дапамога нашым маладым сем’ям не можа параўнацца з тым, што робiць сёння, напрыклад, Расiя. Але каб даваць больш, трэба развiваць эканомiку, пераводзiць яе на iнавацыйныя рэйкi, таму што гэта новыя магчымасцi для моладзi», — лiчыць Уладзiмiр Канаплёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэмаграфiчная праблема з’яўляецца сёння ў Беларусi адной з самых актуальных. Для таго, каб беларусы захавалiся як нацыя, iх павiнна быць хоць бы ў два
|
|