Адпускныя выплацяць праз некалькi дзён
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 «Мой муж Мiкалай Аляксандравiч працуе механiзатарам у прыватным унiтарным прадпрыемстве «Профiтагра». З 13 студзеня знаходзiцца ў водпуску. Пайшла за яго атрымлiваць грошы, а адпускныя яму не налiчылi, кажуць, выдадуць разам з зарплатай за студзень. Калi гэта будзе? У мужа тады i водпуск скончыцца. А ў нас былi запланаваныя паездкi, пакупкi. Ды i як так увогуле магло атрымацца, калi, згодна з заканадаўствам, разлiчыцца з чалавекам павiнны своечасова?» З такой скаргай у рэдакцыю звярнулася жыхарка вёскi Церабуты Старадарожскага раёна Галiна Iванаўна Асенчык.— З фiнансамi гэта накладка нiяк не звязана. Заработную плату работнiкам мы выдаём своечасова, без затрымак, — адразу запэўнiла нас галоўны бухгалтар «Профiтагра» Наталля Русаковiч. — Справа, вiдаць, у наступным. Работнiк аддзела кадраў па сямейных абставiнах колькi часу таму пайшла ў водпуск. Напэўна, таму не паспела аформiць i перадаць нам выпiску з загада для налiчэння гэтаму механiзатару грошай. Асабiста я, скажам, увогуле не ведала, што гэты работнiк знаходзiцца ў водпуску. Як паведамiла далей Наталля Рыгораўна, лiтаральна днямi работнiк аддзела кадраў выходзiць на працу. Яна адразу падрыхтуе ўсе патрэбныя дакументы i лiтаральна праз дзень — два пасля гэтага механiзатару выплацяць належныя сродкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мой муж Мiкалай Аляксандравiч працуе механiзатарам у прыватным унiтарным прадпрыемстве «Профiтагра». З 13 студзеня знаходзiцца ў водпуску. Пайшла за
|
|