21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь павiнна стаць касмiчнай дзяржавай са сваёй сiстэмай кiравання спадарожнiкамi

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь у перспектыве павiнна стаць касмiчнай дзяржавай, якая мае, магчыма, не адзiн касмiчны апарат i валодае сваёй сiстэмай кiравання спадарожнiкамi. Такую думку выказаў 2 лютага кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанню стварэння Беларускай касмiчнай сiстэмы дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi. У цэнтры ўвагi знаходзiлiся перспектывы развiцця касмiчнай галiны краiны ў цэлым.

Апошнiм часам усё больш краiн iмкнецца папоўнiць клуб касмiчных дзяржаў. Толькi ў блiжэйшыя 10 гадоў плануецца запуск каля 300 спадарожнiкаў сувязi i 260 касмiчных апаратаў дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi.

Беларусь ужо шмат зрабiла ў плане развiцця касмiчных тэхналогiй. Пры гэтым нараўне са значным пазiтыўным вопытам ёсць, на жаль, i негатыўны — няўдалы запуск Беларускага касмiчнага апарата, якi адбыўся не па вiне нашай краiны.

Адкрываючы нараду, Прэзiдэнт заявiў аб неабходнасцi аб’ектыўна прааналiзаваць сiтуацыю i выпрацаваць дакладныя крокi ў гэтай сферы.

«Цяперашняя сiтуацыя ў эканомiцы Беларусi i ў адносiнах з Расiяй, запатрабуе, вiдаць, унясення пэўных карэктываў у раней намечаныя планы развiцця касмiчнай галiны ў нашай краiне», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Неабходна вызначыць, цi будзем мы далей працаваць над праектам аналага нашага першага спадарожнiка «БелКА» або ж возьмемся за стварэнне больш дасканалага касмiчнага апарата з распазнавальнай здольнасцю мэтавай апаратуры да 1 м? У свеце такiх аналагаў — адзiнкi. Цi абмяжуемся мы адным праектам або замахнёмся на больш маштабную праграму па стварэнню некалькiх касмiчных апаратаў?»

Асаблiвую ўвагу, паводле слоў беларускага лiдара, трэба ўдзялiць пытанню гарантыi надзейнасцi i безаварыйнага запуску на арбiту касмiчнага апарата. «З кiм i на якiх умовах мы будзем рэалiзоўваць свае праекты — будзе гэта Расiя, Кiтай, Украiна або iншыя? Наколькi дасканала пралiчаныя, абгрунтаваныя i, што не менш важна, перспектыўныя прапануемыя варыянты?» — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Цiкавасць да гэтага беларускага праекта ўжо праявiлi замежныя краiны. Так, садзейнiчанне ў запуску новага спадарожнiка прапанавала Францыя.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў выпадку запуску касмiчнага апарата, а тым больш некалькiх, у iнтарэсах Беларусi мець i ўласны наземны комплекс кiравання. На сённяшнi дзень комплекс кiравання ўключае не толькi беларускi сегмент, але i значную расiйскую частку.

Прэзiдэнт заявiў таксама аб неабходнасцi мадэрнiзацыi i даабсталявання беларускiх прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя могуць выконваць айчынныя i замежныя заказы на стварэнне касмiчнай апаратуры.

Асаблiвая ўвага была ўдзелена пытанням страхавання аб’ектаў касмiчнай тэхнiкi ў час выпрабаванняў, запуску i эксплуатацыi. Як заявiў Прэзiдэнт, страты Беларусi ад няўдачнага запуску спадарожнiка «БелКА» поўнасцю кампенсаваны страхавымi кампанiямi, як айчыннымi, так i замежнымi.

У рэспублiцы павiнна весцiся актыўная работа па пошуку пазабюджэтных рэсурсаў i прыцягненню замежных iнвестыцый для развiцця айчыннай касмiчнай галiны. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь разгледзiць любыя iнвестыцыйныя прапановы. «Ад якiх бы дзяржаў прапановы нi зыходзiлi, iх трэба прымаць. Гэта рэальная высокатэхналагiчная нiша, якую дзяржаве трэба падтрымлiваць. Але яна павiнна быць высокарэнтабельная», — падкрэслiў ён.

Удзельнiкi нарады абмеркавалi канкрэтныя напрамкi, па якiх будзе распрацоўвацца Нацыянальная касмiчная праграма. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў яе аснову павiнны быць пакладзены патрэбнасцi краiны ў выкарыстаннi касмiчных даследаванняў як для забеспячэння надзейнай абароназдольнасцi дзяржавы, так i для стымулявання найноўшых навука- ёмiстых тэхналогiй у вытворчай i iншых сферах народнай гаспадаркi.

Запуск новага спадарожнiка, як заявiў кiраўнiк дзяржавы, павiнен стаць яшчэ i важным камерцыйным праектам. Гэты касмiчны апарат дасць магчымасць не толькi збiраць неабходную iнфармацыю для сваiх патрэб на тэрыторыi рэспублiкi i за яе межамi, але i працав аць пад заказ.

Перш чым рабiць чарговы крок, Беларусь павiнна мець рынак збыту гэтай прадукцыi. «Наша касмiчная сiстэма павiнна быць запатрабавана, тады яна будзе акупляцца i прыносiць вялiкiя даходы. Гэта сфера вельмi важная: яна будзе падштурхоўваць развiццё навукi, высокатэхналагiчных галiн i прыцягваць у краiну грошы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Па вынiках абмеркавання Прэзiдэнт прыняў рашэнне аб прадаўжэннi развiцця касмiчнай галiны. У прыватнасцi, будуць ажыццёўлены работы па вытворчасцi i запуску беларускага касмiчнага апарата па характарыстыках, блiзкiх да першага спадарожнiка «БелКА». Аднак з улiкам сур’ёзных навуковых дасягненняў, зробленых апошнiм часам, апарат будзе значна ўдасканалены, а яго магчымасцi будуць пашыраны.

Праект стварэння i запуску першага спадарожнiка «БелКА» каштаваў $16 млн. Новы апарат з улiкам больш сучасных тэхналогiй i рашэнняў ацэньваецца папярэдне $18 млн. Канчатковыя лiчбы будуць вызначаны кантрактам.

Важна i тое, што аналагiчны спадарожнiк стварае Расiя. Такiм чынам, наш спадарожнiк будзе ўключаны ў арбiтальную групоўку, што значна павышае камерцыйную запатрабаванасць вынiкаў работы на арбiце.

Паралельна будуць рэалiзоўвацца iншыя важныя праекты. Па-першае, будзе ажыццяўляцца праектаванне беларускага спадарожнiка з распазнавальнай здольнасцю мэтавай апаратуры 1 м (распазнаванне ў два разы лепш, чым у спадарожнiка «БелКА»). Акрамя таго, трэба будзе стварыць поўнамаштабны наземны комплекс кiравання — гэта будзе поўнасцю незалежная нацыянальная сiстэма прыёму i перадачы iнфармацыi на борт касмiчнага апарата.

Паводле слоў старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiла Мяснiковiча, гэта прадугледжвае i больш заказаў для беларускiх спецыялiзаваных прадпрыемстваў, якiя вырабляюць мэтавую апаратуру i iншыя камплектуючыя для двух новых спадарожнiкаў — беларускага i расiйскага.

Мiхаiл Мяснiковiч асаблiва адзначыў, што iнтарэс да касмiчнага праекта Беларусi з боку замежных дзяржаў вельмi вялiкi. «Шэраг прадпрыемстваў ужо атрымалi заказы на вырабы, аналагiчныя тым, што былi выкарыстаны для спадарожнiка «БелКА». Рэзананс у спецыялiзаваных арганiзацыях вельмi высокi i адносна мэтавай апаратуры, i ў частцы сiстэмы апрацоўкi i распаўсюджвання касмiчнай iнфармацыi. Паступаюць звароты як з боку дзяржаў, якiя не маюць касмiчных тэхналогiй, так i ад касмiчных дзяржаў. Тут галоўнае — не адстаць, iсцi ў нагу з часам, а беларускiя распрацоўкi ў многiм арыгiнальныя», — падкрэслiў ён.

Прэзiдэнт паставiў задачу стварыць спадарожнiк з распазнаваннем 2,1 м не больш як за 2,5 года. Выраб спадарожнiка з распазнавальнай здольнасцю мэтавай апаратуры 1 м зойме каля 4—4,5 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь у перспектыве павiнна стаць касмiчнай дзяржавай, якая мае, магчыма, не адзiн касмiчны апарат i валодае сваёй сiстэмай кiравання спадарожнiкам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика