21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беражы вас Бог і полымя свечкі

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Тыя, што нас берагуць

(Працяг. Пачатак у нумары за 2 лютага.)

«Грамнiца»

Звычайна свечкi-грамнiцы людзi рыхтавалi загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялi самыя вялiкiя свечкi, у каго iх не было — куплялi жоўты воск у краме або ў знаёмых пчаляроў. М.Я. Нiкiфароўскi адзначаў, што грамнiчныя свечкi былi «такога памеру, якi дазваляў бы схаваць яе на грудзях пад верхняй вопраткай або ў рукаве i такiм чынам утаiць ад чужых прысутнасць свечкi». Ён жа адзначаў, што свечка, памеры якой карацей за пяць вяршкоў (22 см) i таўшчынёй менш за мезены палец, не лiчылася «грамнiцай» i не магла надзейна засцерагчы яе ўладальнiкаў. Найбольш тыповыя памеры былi наступныя: даўжыня павiнна быць прыкладна 10 вяршкоў (44 см), а таўшчыня — тры чвэрцi вяршка (каля 3,5 см). Такiя памеры былi абумоўлены практыкай гаспадарчай дзейнасцi i той колькасцю абрадавых сiтуацый, у якiх грамнiчная свечка выступала ключавым атрыбутам.

Сёння хiба толькi пчаляры здольны зрабiць сапраўдную свечку-грамнiцу адпаведных памераў. Часцей за ўсё свечкi купляюць у храмах, аднак у сувязi з тым, што яны значна меншых памераў, то iх раяць браць тры i перавязваць «васьмёркай» пасмачкай вычасанага лёну.

З моманту асвячэння (заканчэння спецыяльнага абрадавага дзеяння, усходам Сонца) у храме i правядзення адпаведнага рытуалу дома той цi iншы святочны атрыбут ператвараўся ў сакральную рэч, якая, з аднаго боку, магла па-рознаму спрыяць чалавеку, сям’i, гаспадарцы, а з другога — станавiлася аб’ектам празмерных дамаганняў людзей, звязаных з чорнай магiяй. Напрыклад, перавяслы, якiмi звязалi рукi i ногi нябожчыку, спрыялi лячэнню захворванняў суставаў тых жа рук i ног. Аднак iх магiчнае выкарыстанне ў начны час магло прывесцi да розных бедаў у сям’i памёршага. Якраз таму знаўцы тайных ведаў раiлi: сямейны абярэг таксама трэба сцерагчы, каб ён не патрапiў у чужыя рукi. Да лiку сакральных атрыбутаў адносiлася i грамнiчная свечка. На працягу года яе захоўвалi ў чырвоным куце за абразамi або ў куфэрку, у якiм з правага боку была спецыяльная палiчка або збiтая з дзвюх дошак скрынка, дзе захоўвалiся нажнiцы, катушкi нiтак, напарстак, паперы (дакументы), бабулiны пацеркi i iншыя сямейныя рэлiквii. Iснавала павер’е: каб злыя духi не ўкралi гаючую i засцерагальную моц «грамнiцы», яе трэба было трымаць падалей ад чужых вачэй, каб нiхто не ведаў, дзе яна схавана, i нават не здагадваўся, што яна ёсць у хаце.

Выкананне рытуальных дзеянняў у дзень святкавання Грамнiц

Неабходна адзначыць, што «грамнiца» была ўнiверсальнай абрадавай рэччу, яна выконвала ролю абярэга, амулета i нават талiсмана.

 Пасля вяртання дадому гаспадар неадкладна даставаў свечку, жонка запальвала яе i адбываўся незвычайны, але абавязковы абрад агнiстага крыжавання. Спачатку бацька абпальваў крыжападобна валасы на сваёй галаве, потым жонцы i ўсiм астатнiм членам сям’i па ўзросту. Па чарзе, пачынаючы ад старэйшых, да яго падыходзiлi ўсе члены сям’i i судакраналiся з полымем, тым самым быццам бы далучаючыся да жыццядайнага нябеснага агню, якi знiшчае ў чалавеку ўсю брыдоту.

 Пасля «вогненнага асвячэння» ўсiх дамачадцаў бацька ў суправаджэннi дзяцей абыходзiў усе куты хаты, зноў-такi крыжападобна выпальваючы нячыстую сiлу. Знакам такога «выпальвання» былi чорныя крыжы, якiя заставалiся на бэльках або дзвярах.

 Затым ён выходзiў у двор i выконваў той жа самы абрад ва ўсiх гаспадарчых пабудовах, за выключэннем лазнi.

 Акрамя гэтага, у некаторых рэгiёнах выконвалi наступнае рытуальнае дзеянне: у хлеў неслi грамнiчную свечку i ламалi-разразалi яе на столькi частак, колькi жывёлiн там было. Такое дзеянне надзейна захоўвала хатнюю жывёлу ад сурокаў.

Дбайныя гаспадынi не абмiналi такое вялiкае свята для выканання асобных рытуальна-магiчных дзеянняў, скiраваных на паляпшэнне дабрабыту i перасцярогу дамачадцаў:

 Курам давалi больш аўса, каб яны лепш неслiся, а яйкi былi больш смачнымi. Прыказка сведчыла: «Кармi курэй аўсом — вясной i летам будзеш з яйцом».

 Вярнуўшыся дадому пасля вячэрняга набажэнства, гаспадар трос садовыя дрэвы, каб яны далi багаты ўраджай пладоў.

 Традыцыя забараняла ў гэты дзень адпраўляцца ў далёкую дарогу. Напрошваецца прамая аналогiя з Калядамi, калi ў першы вечар пажадана было ўсiм сядзець за сямейным сталом. Праз кароткi прамежак часу пачнецца Вялiкi пост, таму лiчылася абавязковым сем раз паесцi ў гэты дзень.

 Старыя людзi раiлi: «Грамнiчная свечка не падлягае пазычанню, як i агонь, нават у блiзкiя дамы сваякоў, родных асоб, што жывуць у iншай сям’i».

 У дзень Грамнiц у храмах асвячалi не толькi свечкi, але i ваду. Па ступенi значнасцi грамнiчная вада лiчылася на адным узроўнi з той, якую бралi на Вадохрышча. Ваду даволi часта выкарыстоўвалi адначасова са свечкай. Калi хлопец iшоў служыць у войска, то мацi з бацькам акраплялi яго на выхадзе з хаты свянцонай вадой i ўголас гаварылi наступныя словы: «Божухна, захавай цябе».

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна свечкi-грамнiцы людзi рыхтавалi загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялi самыя вялiкiя свечкi, у каго iх не было — куплялi жоўты воск у крам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика