«Металiчныя iдэi» ў Мiнску
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
Днямi ў Мiнску, у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi (вул. Карла Маркса, 12), адкрылася выстава «Металiчны вернiсаж». Свае творы выстаўляюць вядомыя кавалi Беларусi, Расii, Лiтвы i Украiны.
Падсвечнiкi, камiнныя наборы, прадметы iнтэр’еру, зброя i даспехi, мэбля, элементы архiтэктурнага i ландшафтнага дэкору i яшчэ шмат цiкавага можна ўбачыць на гэтай выставе. Сёння стала вельмi папулярным выкарыстоўваць такiя вырабы ў дэкоры iнтэр’ераў не толькi вялiкiх катэджаў, але i звычайных кватэр. — Справа ў тым, што сучасны чалавек хоча ўкладаць свае грошы ў «сур’ёзныя рэчы», — патлумачыў цiкавасць да твораў з металу, якая апошнiм часам iмклiва ўзрастае, вядомы беларускi каваль Аляксандр Мiхалевiч. — Каваныя вырабы амаль што вечныя, а калi яшчэ такая рэч з’яўляецца мастацкiм творам, то яе не сорамна будзе i дзецям перадаць, а можа i ўвогуле прадаць, бо кошт любых мастацкiх твораў з цягам часу павялiчваецца. Канешне, размова iдзе не пра фабрычныя вырабы, а пра аўтарскiя каваныя творы. Мастак прызнаўся, што пакуль ў Беларусi больш распаўсюджаныя прамысловыя вырабы з металу, але ў хуткiм часе сiтуацыя зменiцца, бо таленавiтых мастакоў кавальскай справы ў нашай краiне становiцца ўсё больш. Упэўнiцца ў гэтым можна на выставе, убачыўшы работы беларускiх кавалёў Юрыя Крушы, Юрася Мацко, Зiгмунда Сабко i Юрыя Фурса. Выстава «Металiчны вернiсаж» будзе працаваць да 20 лютага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Мiнску, у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi (вул. Карла Маркса, 12), адкрылася выстава «Металiчны вернiсаж». Свае творы выстаўля
|
|