Затрымана 18 членаў злачыннай арганiзацыi
Iгар ГРЫШЫН
У Вiцебскай вобласцi праваахоўнiкамi абясшкоджаны крымiнальнiкi, на рахунку якiх цэлы шэраг злачынстваў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Вiцебскага аблвыканкама, Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС узбуджаны крымiнальныя справы па эпiзодах процiпраўнай дзейнасцi членаў злачыннай арганiзацыi, якая дзейнiчала на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi i горада з 1997 года. Паводле папярэдняй iнфармацыi, у склад злачыннай арганiзацыi ўваходзiла больш за 20 удзельнiкаў. Сярод iх — i былыя спартсмены, i непрацуючыя, i раней судзiмыя. Прычым усе яны — жыхары Вiцебска i вобласцi. Сярод учыненых злачынстваў, якiя iнкрымiнуюцца членам фармiравання, ёсць цяжкiя i асаблiва цяжкiя, у тым лiку i заказныя. Як мяркуецца, на рахунку членаў гэтай арганiзацыi ўчыненне разбойных нападаў, выкраданне людзей, вымаганнi, махлярствы ў асаблiва буйных памерах у сферы нерухомасцi i страхавання аўтатранспартам. Зараз расследуецца 29 крымiнальных спраў, 18 членам злачыннай арганiзацыi прад’яўлены абвiнавачаннi, яны знаходзяцца пад вартай. Следства па гэтай справе працягваецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi праваахоўнiкамi абясшкоджаны крымiнальнiкi, на рахунку якiх цэлы шэраг злачынстваў |
|