Канфiскавана тэхнiка на 40 млн
Iгар ГРЫШЫН
Супрацоўнiкамi ўпраўлення дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай вобласцi ў Магiлёве быў затрыманы аўтамабiль «Мерседэс МВ-100», у якiм перавозiлiся камплектуючыя да камп’ютараў i iншая апаратура.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, высветлiлася, што груз належаў чалавеку, якi рэалiзоўваў прадукцыю не з’яўляючыся iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Уся тэхнiка, кошт якой склаў каля 40 мiльёнаў рублёў, канфiскавана, а па факту праводзiцца далейшая праверка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi ўпраўлення дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай вобласцi ў Магiлёве быў затрыманы аўтамабiль «Мерседэс МВ-100», у
|
|