21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Зорны цырк» губляе дзяўчат...

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Глядзiце!

...i бярэ тыднёвы тайм-аўт

Усё ж публiчнасць — вялiкая справа. Тэлевядучага Сяргея Савiцкага другi раз запар выратавалi гледачы, якiя заўзята адпраўлялi SMS-кi (некаторыя нават сотнямi), каб пакiнуць удзельнiка ў рэалiцi-шоу. А ўлiчваючы, якi небяспечны i прыгожы нумар (пад купалам цырка на трапецыях i — без страхоўкi) прадэманстравалi Сяргей Савiцкi i Святлана Белазерскiх (на фота), выбар, вiдаць, быў усё ж правiльны. На жаль, «Зорны цырк» пакiнула Святлана — такiм чынам «мужчынская» перавага сярод удзельнiкаў робiцца ўсё большай.

Хоць iнфармацыя пра змест наступнага шоу распаўсюджваецца загадзя i напярэдаднi вядома, хто якi нумар прадставiць, усё адно артысты «Зорнага цырка» ўхiтраюцца прыемна здзiвiць i журы, i публiку. Напрыклад, Юрыю Каштанаву ўдалося знайсцi агульную мову з амерыканскiмi янотамi (цiкава, чым ён iх улагоджваў?), Люся Лушчык i Наталля Радзiна выканалi гiмнастычныя трукi на кольцах у паветры, Павел Кежа i Вiктар Арцёмаў прадэманстравалi, наколькi засвоiлi прыёмы сiлавой акрабатыкi, Вольга Баранская i Вячаслаў Харанека «прымерылi» клоунскi iмiдж, а Георгiй Волчак i Алена Грышанава «варажылi i чаравалi» з iлюзiянiсцкай пастаноўкай. Зрэшты, публiка ў цырку паглядвала на гэты раз не толькi на манеж, але i ў ложу журы, дзе сярод iншых з’явiлiся ўдзельнiца конкурсу «Форд Супермадэль свету» Вiка Махота i славуты тэнiсiст Максiм Мiрны.

Чамусьцi клоуны, нягледзячы на тлумачэннi дырэктара «Зорнага цырка» Таццяны Бандарчук, што гэта даволi складаны i не ўсiм дадзены жанр, асаблiвага натхнення ў журы не выклiкалi. Затое была высока ацэнена iлюзiя. Асобна адзначылася — будзем шчырымi, як i кожны раз — група падтрымкi вядучай Наталлi Радзiнай. Яе калега па ранiшнiм шоу Сяргей Дарафееў, забраўшыся на пляцоўку да аркестрантаў, танчыў нешта завадное i лацiнаамерыканскае, адбiваў сабе рытм маракасамi i не забываўся выкрыкваць лозунгi накшталт «Радзiна Наташа, перамога будзе наша!». Натхнiўшыся ўзроўнем, якi паказалi артысты, адзiн з членаў журы — дырэктар «Маскоўскага цырка на сцэне» Леў Лебедзеў нават прапанаваў, а чаму б не арганiзаваць гастролi «Зорнага цырка» ў Расii, i паабяцаў дапамагчы з гэтай справай. А што — ведай нашых, усходняя суседка, перавядзi погляд з лядовай пляцоўкi на цыркавую арэну!

Трэцяе шоу адназначна атрымалася яшчэ больш вiдовiшчным, чым папярэднiя. А якiм жа, у такiм выпадку, абяцае быць чацвёртае? Паводле слоў Таццяны Бандарчук, больш складаным i прыгожым — усё ж на падрыхтоўку ўдзельнiкам на гэты раз будзе адведзены не тыдзень, а два. Бо трансляцыя рэалiцi-шоу «Зорны цырк» аддае прыярытэт прамой трансляцыi матчаў Кубка Дэвiса.

Р.S. А намiнантаў на развiтанне з праектам на гэты раз... трое!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...i бярэ тыднёвы тайм-аўт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика