Другое дзiця? Можа, i будзе!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка лiчыць, што паляпшэнне дэмаграфiчнай сiтуацыi адназначна залежыць ад поспехаў канкрэтнага рэгiёна ў паляпшэннi ўмоў жыцця людзей. I выхад з няпростай дэмаграфiчнай сiтуацыi — адна з галоўных задач мясцовых уладаў.
Сiтуацыя ў Прыдзвiнскiм краi з прыростам насельнiцтва не вельмi аптымiстычная. Летась, на жаль, вiцябчан не стала больш. У старажытным Вiцебску, паводле апошнiх звестак, жывуць больш як 351 тысяча чалавек. I гэта разам з насельнiцтвам прыгарадаў — пасёлка Цiраспаль i былой вёскi Вярхоўе, што ўвайшлi ў склад зоны, за якую адказвае Вiцебскi гарвыканкам. Летась, паводле iнфармацыi гарадскога аддзела статыстыкi, у Вiцебску нарадзiлiся 3295 немаўлят, што на 9,4 працэнта больш, чым у 2005 годзе. Але ж, як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Вiцебскiм аблвыканкаме, летась штодзень нараджалiся на 3 чалавекi менш, чым памiралi. Сацыёлагi рэгiёна правялi апытанне сярод сем’яў, у якiх ужо ёсць адно дзiця: чаму вы не жадаеце мець другое? Высветлiлася, што амаль працэнтаў 30 не звязваюць магчымасць нараджэння «чарговага божага падарунка» з нейкiмi эканамiчнымi цяжкасцямi. Як падкрэслiваецца часцей за ўсё ў «свабодных адказах»: «Проста... ну, пакуль што не вырашылi». Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Вiцебскiм абласным Савеце дэпутатаў, у апошнiя 16 гадоў дэмаграфiчная сiтуацыя ў вобласцi адзначаецца панiжэннем колькасцi нараджэння дзяцей. У сувязi з гэтым пераглядаюцца планы дзейнасцi школ, ПТВ, ВНУ. Каб выправiць дэмаграфiчную сiтуацыю ў Прыдзвiнскiм краi запланаваны шэраг мерапрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка лiчыць, што паляпшэнне дэмаграфiчнай сiтуацыi адназначна залежыць ад поспехаў канкрэтнага рэгiё
|
|