Адзнакi за грошы
Алена КАЗЛОВА
Прэс-група УКДБ па Магiлёўскай вобласцi паведамiла аб затрыманнi старшага выкладчыка Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання. Ён змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання, распачата крымiнальная справа за атрыманне хабару.
Як сцвярджае следства, ён арганiзаваў цэлую сiстэму, паводле якой за добрыя адзнакi трэба было плацiць грошы. Сярэднi тарыф — ад 12 да 20 долараў з аднаго чалавека. Перад экзаменам выкладчык атрымлiваў лiст, дзе насупраць кожнага прозвiшча стаяла здадзеная сума грошай i адзнака, якую хацеў бы атрымаць студэнт. На экзамене маладыя людзi пiсалi адказы на пытаннi бiлетаў пiсьмова. Пасля аддавалi паперы выкладчыку i ён запрашаў студэнтаў у кабiнет па аднаму на канфiдэнцыяльную гутарку. Гавораць, што тыя, хто здаў грошы, маглi i не абцяжарваць сябе напiсаннем адказаў. А хто прынцыпова не плацiў грошы, з таго на экзамене патрабавалi вельмi строга i часта адпраўлялi на пераздачу. Затрыманне адбылося падчас чарговага экзамену, i стала для выкладчыка поўнай нечаканасцю. Следства працягваецца, усе кропкi над «i» расставiць суд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-група УКДБ па Магiлёўскай вобласцi паведамiла аб затрыманнi старшага выкладчыка Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання
|
|