21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«На справу» — брыгадай

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Баранавiчах з будпляцоўкi iнтэрната мясцовага ўнiверсiтэта знiкла шэсць вокнаў ПВХ. Агульны кошт iх склаў больш за 5 мiльёнаў рублёў.

Устаноўлена, што вокны прыхапiла брыгада рабочых БУ-213.Брыгаду (чатыры чалавекi) затрымалi.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

Не дапамог i саўдзельнiк

Угоншчык трапiў у рукi праваахоўных органаў, нягледзячы на старанна прадуманы iм план.

Малады чалавек на вулiцы Кузьмы Чорнага ўзламаў машыну i спрабаваў яе завесцi. А калi ўбачыў супрацоўнiкаў мiлiцыi, папрасiў iх дапамагчы. Дакументаў на аўто ў яго не аказалася. Ён патлумачыў, што гаспадар машыны папрасiў перагнаць аўто. У якасцi доказу падазроны назваў нумар тэлефона выдуманага ўладальнiка машыны.

Аднак супрацоўнiкi мiлiцыi праверылi гэту iнфармацыю. Аказалася, што сапраўдны гаспадар аўтамабiля ў гэты час спаў дома i нiкога не прасiў аб такой паслузе. Затрыманы мiнчанiн, якi мае судзiмасць за захоўванне наркотыкаў, цяпер знаходзiцца ў iзалятары часовага ўтрымання.

Максiм ГУЛЯКЕВIЧ, «Мiнск—Навiны».

Не пi за рулём!

За мiнулыя выхадныя днi ў Мiнскай вобласцi i сталiцы Беларусi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты амаль 170 нецвярозых вадзiцеляў, каля 90 — за парушэнне хуткаснага рэжыму, амаль 350 — за няпропуск пешаходаў. За парушэннi правiлаў дарожнага руху былi таксама пакараны амаль 580 пешаходаў. Аб гэтым паведамiла начальнiк аддзялення арганiзацыi ўзаемадзеяння са СМI i прапаганды УДАI МУС Ганна Банадык.

Такi вынiк дала праведзеная ў выхадныя днi на ўсiх асноўных трасах сталiцы i Мiнскай вобласцi, у тым лiку на МКАД, прафiлактычная акцыя. Галоўны акцэнт быў зроблены на кантроль за хуткасным рэжымам. Такiя акцыi ў маштабах рэспублiкi ДАI плануе праводзiць рэгулярна. Для кантролю за хуткасным рэжымам усе экiпажы ДПС аснашчаны апаратурай з фота- i вiдэафiксацыяй парушэнняў. Акрамя таго, у сталiцы ўстаноўлены стацыянарна i працуюць у аўтаномным рэжыме каля 10 фотарадараў.

Кар. БЕЛТА.

На дарозе загарэўся аўтамабiль

Здарэнне, у якiм ахвярай стаў аўтааматар, зафiксавана вечарам паблiзу Ждановiч.

На 25-м кiламетры аўтадарогi Слабада—Навасяды падчас руху загарэўся «Пантыяк», кiраваў якiм 34-гадовы жыхар Жодзiна. На жаль, гаспадар аўтамабiля не змог выратавацца, знiшчаны агнём i аўтамабiль. Зараз спецыялiсты высвятляюць прычыну ўзгарання.

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавiчах з будпляцоўкi iнтэрната мясцовага ўнiверсiтэта знiкла шэсць вокнаў ПВХ. Агульны кошт iх склаў больш за 5 мiльёнаў рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика