21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтапрафiлактыка

ПАКАРАННЕ ДЛЯ ПЕШАХОДАЎ

З першага сакавiка ў Беларусi будуць дзейнiчаць больш строгiя санкцыi за парушэнне Правiлаў дарожнага руху (ПДР).

Таму, як паведамiла начальнiк аддзялення УДАI МУС краiны Ганна Банадык, на працягу лютага супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць праводзiць своеасаблiвы «лiкбез» для недысцыплiнаваных вадзiцеляў i пешаходаў, каб потым не апраўдвалiся, што нiчога не ведалi пра новаўвядзенне. А ўжо з самага пачатку сакавiка парушальнiкi будуць карацца па ўсёй строгасцi закона. Мы таксама вырашылi правесцi «прафiлактыку для непаслухмяных». Пачнём з пешаходаў. Калi раней да пешых парушальнiкаў ПДР прадугледжвалiся даволi мяккiя санкцыi: папярэджанне альбо штраф у памеры ад 0,1 да 0,5 базавых велiчынь, то з 1 сакавiка мiнiмальны штраф складзе 0,5 «базавых». Нагадаю, што 1 базавая велiчыня зараз складае 31 тысячу рублёў.

Новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях моцна ўдарыць па нецвярозых парушальнiках дарожнага руху. Для п’яных пешаходаў, якiя сваiмi паводзiнамi створаць аварыйную сiтуацыю на дарозе, памер штрафу ўзрасце да 3 «базавых».

Аўтабяспека

«ЧОРНЫ» СТУДЗЕНЬ

У студзенi гэтага года сiтуацыя на беларускiх дарогах нагадвала месцы баявых дзеянняў.

Паводле звестках Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, за першы месяц года зафiксавана больш за 6400 ДТЗ, у вынiку якiх 173 чалавекi загiнулi i 644 — паранены. Для параўнання ў студзенi 2006-га адбылося 5750 аварый, смяротнымi ахвярамi якiх сталi 99 чалавек. На жаль, сёлета iстотна павялiчылася смяротнасць дзяцей у вынiку ДТЗ. За студзень гэтага года ахвярамi аўтааварый сталi 10 нашых маленькiх суграмадзян, летась за гэты ж месяц у дарожна-транспартных здарэннях загiнулi двое дзяцей.

Аўтапрагноз

НЕРУХОМАЯ НЕБЯСПЕКА

На працягу тыдня вельмi неспрыяльнай будзе сiтуацыя на дарогах як для пешаходаў, так i для вадзiцеляў. Пешым удзельнiкам дарожнага руху трэба быць асаблiва асцярожнымi ў цёмны час сутак, рэкамендуецца абавязкова мець на сваiм адзеннi флiкеры. Значна павялiчыцца верагоднасць сутыкнення транспартных сродкаў з нерухомымi перашкодамi, а таксама падзення з высокiх месцаў, з’езду ў кювет.

7 лютага не пажадана накiроўвацца ў забаўляльныя падарожжы. У перыяд з 8 да 13 гадзiн вельмi вялiкая верагоднасць узнiкнення катастроф. Асаблiвую асцярожнасць трэба праяўляць пры перавозцы дзяцей.

8 лютага асцерагайцеся слiзкiх участкаў дарог, дзе найбольш верагодныя аварыi. Другой асноўнай прычынай ДТЗ могуць стаць нецвярозыя вадзiцелi.

9 лютага падчас руху ў шчыльнай транспартнай плынi ўзрасце пагроза сутыкнення аўтамабiляў. Пасля 11 гадзiн iстотна зменшыцца здольнасць вадзiцеляў правiльна рэагаваць нават у самых простых сiтуацыях.

10 лютага абстаноўку на дарогах ускладнiць галалёд. Вялiкая верагоднасць масавых аварый у перыяд з 10 да 12 гадзiн.

11 лютага ўдзельнiкам дарожнага руху, якiя адчуваюць сябе няўпэўнена, лепш адмовiцца ад любых дзеянняў. Гэта дасць магчымасць значна скарацiць рызыку ўзнiкнення ДТЗ. Для вадзiцеляў транспартных сродкаў узрасце верагоднасць сутыкнення з нерухомымi перашкодамi альбо падзення з вышынi. Пешаходам варта праяўляць пiльнасць на нерэгулюемых пераходах.

Аўтапрам

НЕЎМIРУЧЫЯ «ПЯЦЁРКА» I «СЯМЁРКА»

Кiраўнiцтва Волжскага аўтамабiльнага завода вырашыла не здымаць з канвеера яшчэ як мiнiмум 2 гады мадэлi «Lаdа-2105» i «Lаdа-2107». Легендарныя «пяцёркi» i «сямёркi» нягледзячы на састарэлы дызайн i адсутнасць сучасных «наваротаў» застаюцца самымi прадаваемымi машынамi «АўтаВАЗа». А замянiць «класiку» пакуль няма чым.

Аўтакiрмаш

СПIС НАДЗЕЙНЫХ

Больш за 8 мiльёнаў аўтамабiляў, якiя эксплуатуюцца зараз у ФРГ, могуць у любы момант выйсцi з-пад кантролю i справакаваць аварыйную сiтуацыю.

Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты нямецкага Таварыства тэхнiчнага кантролю i нагляду. Памянёная арганiзацыя стварыла спiс аўтамабiляў, у якiх было выяўлена найменш няспраўнасцяў. Таму асобам, якiя збiраюцца ў Германiю за аўтамабiлем, варта завучыць на памяць гэты спiс. Напрыклад, сярод «трохгадовых» аўто найменш дэфектаў выяўлена ў «Ореl Mеrivа» «Fоrd Fusiоn» «Hоndа Jаzz», «ва ўзросце» 4—5 гадоў самымi дагледжанымi аказалiся «Роrsсhе-911», «Subаru Fоrеstеr», «Аudi А4», сярод «шасцi-сямiгодак» з найменшай колькасцю праблем аказалiся «Tоуоtа RАV4», «Tоуоtа Yаris», «Роrsсhе Bохstеr», а ў групе 9—10-гадовых пераможцамi сталi «Роrsсhе Bохstеr», «Роrsсhе-911» i «Mеrсеdеs SL». Увогуле, немцы апошнiм часам сталi не так беражлiва як раней адносiцца да аўтамабiляў. Спецыялiсты рэкамендуюць пры набыццi патрыманага аўто ў Германii асаблiва ўважлiва правяраць падвеску, тармазную сiстэму i асвятляльныя прыборы.

Аўтакур’ёз

САМ СЯБЕ АШТРАФАВАЎ

Незвычайную сумленнасць праявiў шэф палiцыi амерыканскага горада Кеваскум. Падчас абгона палiцэйскi не заўважыў школьны аўтобус, якi стаяў на ўзбочыне, i не спынiўся перад iм, як таго патрабуюць правiлы дарожнага руху. I хоць парушэнне было нязначным, нiхто не пацярпеў, шэф палiцыi выпiсаў сабе штраф на 235 долараў i паставiў сабе 4 штрафныя балы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першага сакавiка ў Беларусi будуць дзейнiчаць больш строгiя санкцыi за парушэнне Правiлаў дарожнага руху (ПДР)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика