Рыбакi правалiлiся пад лёд
Iгар ГРЫШЫН
Трое мужчын, якiя адчаялiся выйсцi на нетрывалы лёд штучнага вадаёма, апынулiся ў сцюдзёнай вадзе.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, здарэнне адбылося ў Жабiнкаўскiм раёне на вадаёме паблiзу вёскi Азяты. Аматары зiмняга лову рыбы адышлiся на 20 метраў ад берага, калi лёд даў трэшчыну. Людзей, што апынулiся ў вадзе, убачыў трактарыст мясцовай гаспадаркi, якi хутка iнфармаваў пра гэта супрацоўнiкаў пажарна-выратавальнага паста, размешчанага ў вёсцы. Выратавальнiкi ўжо праз дзве з паловай хвiлiны былi на месцы i выцягнулi на бераг двух небарак. Яшчэ адзiн пацярпелы дабраўся да зямлi сам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое мужчын, якiя адчаялiся выйсцi на нетрывалы лёд штучнага вадаёма, апынулiся ў сцюдзёнай вадзе |
|