Аляксандр Лукашэнка: «Мы — мост паміж Расіяй і Захадам»
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву Рэйтэр заявiў, што не адмаўляецца ад iдэi стварэння Саюзнай дзяржавы з Расiяй.
«Гэта была мая iдэя. Таму я нi ў якiм выпадку не збiраюся ад гэтага адмаўляцца. Больш таго, у нашай краiне пытанне аб Саюзе Беларусi i Расii было абмеркавана на рэферэндуме. Гэта — воля народа, i я абавязаны яе выконваць. Але на той саюз, як гэта бачыцца Расiйскай Федэрацыi, Беларусь нiколi не пойдзе. Я аб гэтым гаварыў заўсёды», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Сутнасць дзеючага дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы ў тым, што Беларусь нi ў якiм выпадку не страчвае свой суверэнiтэт i не становiцца часткай iншай дзяржавы, у гэтым выпадку — Расii, растлумачыў Прэзiдэнт. «Новаму кiраўнiцтву Расii гэта не падабаецца, i яны прапанавалi разбурыць гэты дагавор, стварыць нешта новае. Мы — катэгарычна супраць. Мы дзесяць гадоў з ранейшым кiраўнiцтвам Расii цаглiнка да цаглiнкi выбудоўвалi нашы адносiны. Таму мы не схiльныя быць iнiцыятарамi iх разбурэння», — дадаў кiраўнiк дзяржавы. «Шчыра кажучы, мы да гэтага часу не разумеем, чаго ж хоча кiраўнiцтва Расiйскай Федэрацыi. Або яно хоча будаўнiцтва нашага саюза на прынцыпах ЕС, аб чым гаварыў прэзiдэнт Пуцiн, або каб Беларусь увайшла ў склад Расii, аб чым апошнiм часам пастаянна заяўляюць, у тым лiку i прапаноўваючы нам у якасцi валюты расiйскi рубель. Згадзiцеся, гэтыя дзве пазiцыi — несумяшчальныя. Гэта сведчыць аб тым, што ў Расii нават па гэтых элементарных пытаннях не выбудаваны адносiны, не вызначана пазiцыя: або Беларусь становiцца суб’ектам Расiйскай Федэрацыi (чаго нiколi не будзе!), або будаўнiцтва саюзнiцкiх адносiнаў на прынцыпах Еўрапейскага саюза — гэта ж рознiца», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Будаўнiцтва Расiяй нафтаправода ў абход Беларусi будзе каштаваць ёй у два разы даражэй, заявiў Аляксандр Лукашэнка ў час iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву Рэйтэр, каментуючы планы кiраўнiцтва «Транснафты» адносна будаўнiцтва нафтаправода на поўнач ад Беларусi. «Што да гэтых шляхоў, то толькi тыя, хто наогул не ўмее лiчыць да дзесяцi, здольныя выкарыстоўваць такiя маршруты, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Трэба мець на ўвазе i пазiцыю еўрапейцаў, i асаблiва шведаў i нарвежцаў, датчан, адносна таго, што перагружаная Балтыка такiм чынам яшчэ навадняецца нафтай». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Гэта iх справа, iх права, мы перад сабой паставiлi задачу, якую мы вырашым абавязкова, — дыверсiфiкацыя паставак вуглевадароднай сыравiны ў Беларусь». Беларусь гатова адмовiцца ад фiнансавых i эканамiчных прэтэнзiй да РФ, калi Расiя зробiць аналагiчна, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Такiя «рыначныя адносiны», якiя прапанавала нам Расiя ў апошнiя месяцы, не могуць садзейнiчаць будаўнiцтву Саюзнай дзяржавы. Гэта наогул супярэчыць разумнаму сэнсу i нармальным узаемаадносiнам дзяржаў—саюзнiц. Ну што гэта за саюзнiца, калi яна паўтара года таму ў два разы павялiчыла цану на прыродны газ, а праз паўтара года яшчэ раз у 2,5 раза падняла кошт вуглевадароднай сыравiны i ўвяла пошлiну на нафту? Гэтым самым нашы суб’екты гаспадарання i прадпрыемствы пастаўлены ў становiшча горшае, чым заходнiя (я ўжо не гавару пра расiйскiя). Такiм чынам, знiшчана эканамiчная аснова нашых адносiнаў, якая была фундаментам», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошняя заява прэзiдэнта Пуцiна i выказваннi iншых расiйскiх службовых асоб «сведчаць аб тым, што яны хацелi б прадоўжыць саюзнiцкiя адносiны з нашай краiнай». «Мы да гэтага гатовы. Але для гэтага патрэбны канкрэтныя практычныя крокi. Са свайго боку мы гатовы iх зрабiць неадкладна i адмовiцца ад усякiх фiнансавых, эканамiчных прэтэнзiй да Расiйскай Федэрацыi, калi Расiя зробiць аналагiчна», — падкрэслiў беларускi лiдар. «Узаемаадносiны дзяржаў, тым больш дружалюбных, саюзнiцкiх, не могуць упiсацца ў звычайную бухгалтарскую формулу. Гэта нешта большае», — лiчыць Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што палiтыка Расii «ўсё больш i больш становiцца падобнай на амерыканскую, якую яны штогадзiнна асуджаюць». «Без усякiх на тое падстаў РФ ужо запiсала сябе ў вядучыя цэнтры сiлы ў свеце. З’явiлiся нейкiя iмперскiя замашкi. Ледзьве не ў кожным пункце свету прысутнiчаюць расiйскiя iнтарэсы, як яны заяўляюць. Быццам бы ў Беларусi прысутнiчаюць толькi расiйскiя iнтарэсы, напрыклад, а беларускiх iнтарэсаў у самой Беларусi i быць не павiнна», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Паводле слоў Прэзiдэнта, «у гэтай частцы пазiцыя расiйскага кiраўнiцтва вельмi небяспечная не толькi для Беларусi». «Гэта непакоiць не толькi мяне, але i кiраўнiцтва ўсiх былых савецкiх рэспублiк. Расiя нас, былых рэспублiк Савецкага Саюза, спрабуе не заўважаць, маўляў, яны ўсё роўна нiкуды не падзенуцца i будуць «прышпiлены» i далей да Расiйскай Федэрацыi. Гэта — памылковая пазiцыя, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта падобна на нейкi разброд i хаос у арганiзацыi знешнепалiтычных памкненняў Расii. Там няма нейкага стрыжня, вакол якога б развiвалася адпаведная знешняя палiтыка Расiйскай Федэрацыi. Прычына гэтага — вялiкiя грашовыя рэсурсы, якiя паступаюць у Расiю ад продажу нафты, газу i iншых сыравiнных рэсурсаў. Гэта ў нейкай ступенi нiвелiруе цяперашнюю палiтыку цяперашняга кiраўнiцтва Расii. Але так будзе не заўсёды». Расiя павiнна адмовiцца ад сваёй вялiкадзяржаўнасцi i спробаў глядзець на Беларусь звысоку, як на малодшага брата, заявiў Аляксандр Лукашэнка. «Я думаю, што знойдуцца жадаючыя кампанii, якiя паставяць у Беларусь нафту, з якiмi мы прыватызуем i акцыянуем нашы нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сёння на беларускiх прадпрыемствах вырабляюцца самыя сучасныя вiды палiва, якiя рэалiзуюцца ў Еўропе. «Там не проста збыць палiва — яно павiнна быць самага высокага класа», — падкрэслiў Прэзiдэнт. «Таму знойдуцца кампанii, якiя прыйдуць на нашы прадпрыемствы са сваёй нафтай, але гэта будзе самая вялiкая небяспека для Расii. Таму што гэта прывядзе да страты ёю традыцыйных еўрапейскiх рынкаў, высокадаходных для Расii», — дадаў ён. Аднак Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што да такiх «вострых варыянтаў развiцця падзей» справа не дойдзе. «Я ўпэўнены, што Расiя вернецца да тых прынцыпаў супрацоўнiцтва з Беларуссю, на якiх яно ў нас будавалася. Мы гатовы да гэтага супрацоўнiцтва ў любы дзень i час. Думаю, што ўзровень добрасуседскага супрацоўнiцтва, а гэта ў iнтарэсах i ўсёй Еўропы, памiж Беларуссю i Расiяй захаваецца», — адзначыў Прэзiдэнт. Беларусь не мяняе кардынальна знешнепалiтычны курс, заявiў кiраўнiк дзяржавы. Каментуючы нядаўнiя выказваннi аб неабходнасцi паляпшэння адносiн Беларусi i Захаду, Прэзiдэнт падкрэслiў: «Гэта не кардынальнае змяненне курсу беларускага кiраўнiцтва, як некаторыя ў Расii спрабуюць гэта ацанiць. Беларусы i расiяне — гэта практычна адзiн народ. Адсюль i наша палiтыка, мы гатовы ў гэтым напрамку дзейнiчаць. Але мы не пацерпiм нiякага нацiску i хлуснi ў нашых адносiнах з Расiяй». Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь «даўно прапанавала Захаду канкрэтныя сферы супрацоўнiцтва». «Але Захад да нядаўняга энергетычнага канфлiкту быў глухi i нямы адносна нашых iнiцыятыў. Прычына таго — iнэртнасць еўрапейскай палiтычнай машыны i адсутнасць жадання ўбачыць сапраўдныя працэсы ў Беларусi. Прыязджаюць сюды еўрапейскiя чыноўнiкi сярэдняй рукi, якiя высока аплачваюцца, сустракаюцца з апазiцыяй i едуць дадому, не жадаючы турбавацца i вывучаць сiтуацыю ўнутры Беларусi», — растлумачыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, Захад сёння супрацоўнiчае «нават не з апазiцыяй, а з кучкай адшчапенцаў, якія не адбылiся як члены каманды Прэзiдэнта Лукашэнкi». «Усе яны некалi былi ў маёй камандзе i прытрымлiвалiся адной i той жа iдэалогii, але атрымалi вельмi маленькiя партфелi, таму пайшлi ў апазiцыю i сёння на гэтым зарабляюць грошы. Гэта iх бiзнэс. Iм камфортна атрымлiваць грошы ад Захаду за сваю апазiцыйнасць, Захаду камфортна сустракацца з iмi», — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Тэмпы росту эканомiкi i сацыяльная абароненасць у Беларусi будуць забяспечаны, чаго б гэта нi каштавала, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. Паводле яго слоў, даныя за студзень i пачатак лютага бягучага года пацвярджаюць выкананне запланаваных тэмпаў росту. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што тую «дзiрку», якая можа ўтварыцца ў вынiку павышэння Расiяй цэн на газ i нафту, «мы закрыем панiжэннем рэнтабельнасцi прадпрыемстваў, аказаннем падтрымкi насельнiцтву i, калi трэба, прадпрыемствам за кошт бюджэту, знешнiх iнвестыцый». Акрамя таго, у нашай рэспублiкi ёсць рэзервы росту цэн на прадукцыю, якая прадаецца на знешнiх рынках iншым разам у разы танней за аналагiчную заходнюю. «Ад павышэння цэн на прыродны газ i нафту наша эканомiка страцiць прыкладна $5 млрд за год. Калi, дапусцiм, наш валавы ўнутраны прадукт вылiчыць у $50 млрд, то $5 млрд — гэта 10 працэнтаў ВУП, якiя Расiя выключыць з нашай эканомiкi», — сказаў Прэзiдэнт. Ён таксама выказаў перакананасць, што, нягледзячы на гэта, Беларусь захавае тэмпы эканамiчнага росту. Беларусь мае намер кампенсаваць тыя $5 млрд, якiя эканомiка страцiць ад росту цэн на расiйскiя нафту i газ. «Прэзiдэнт Пуцiн нядаўна сказаў, што Расiя хоча пабудаваць рыначныя адносiны з усiмi краiнамi, у тым лiку i з Беларуссю. Прытрымлiваючыся гэтага прынцыпу, мы таксама прапануем Расii заплацiць за ўсе тыя паслугi, якiя Беларусь аказвала ёй бясплатна. Гэта транзiт, ваеннае супрацоўнiцтва, Калiнiнград, паўтары тысячы кiламетраў мытнай гранiцы, ахова нашых гранiц. Усё гэта дорага каштуе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, «за транзiт газу Польшчы Расiя плацiць $4,5 млрд, а нам толькi $300 млн. Толькi па газу, калi ўзяць польскi варыянт, мы можам кампенсаваць усе нашы страты». «Больш за ўсё нас засмучае пазiцыя нашага саюзнiка псiхалагiчна. Нам больш за ўсё крыўдна тое, што такiя дзеяннi распачала краiна — наша саюзнiца, самая блiзкая нам краiна, дзе жыве самы блiзкi нам народ. Але можа гэта i да лепшага», — сказаў Прэзiдэнт. «Мы рыхтуем адпаведныя праекты пагадненняў, якiя накiруем у блiжэйшы час Расii. Зробiм гэта спакойна, як i належыць пры рыначных адносiнах», — дадаў беларускi лiдар. Беларусь заўсёды хацела наладзiць адносiны з Захадам, заявiў Аляксандр Лукашэнка. «Асобныя палiтыкi ў Расii сталi гаварыць, што Лукашэнка, маўляў, просiцца на Захад. Мы даўно гаворым, што нам трэба нармалiзаваць адносiны. У гэтым сутнасць, а не ў тым, што з-за канфлiкту з РФ мы павярнулiся на Захад. Я прызнаю недахоп нашай знешняй палiтыкi, што яна атрымалася аднавектарнай, з вектарам у бок Расii. Мы стаялi на адной назе, а павiнны стаяць на дзвюх. Мы знаходзiмся памiж Захадам i Расiяй. Мы мост памiж Расiяй i Захадам», — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, толькi ў вынiку нядаўняга беларуска-расiйскага крызiсу «Еўропа зразумела: без Беларусi цяжка забяспечыць энергетычную бяспеку, i што Беларусь, аказваецца, хоча захаваць суверэнiтэт. I гэта было сюрпрызам для Еўрапейскага саюза». Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што Беларусь даўно прапанавала еўрапейцам сферы i шляхi супрацоўнiцтва, якiя «вывелi б на ўзровень добрых суседзяў». «Але калi мы гаварылi еўрапейцам: давайце сядзем за стол перагавораў i будзем абмяркоўваць нашы адносiны, Еўропа, iдучы на повадзе ў апазiцыi, закрыла ўезд нашым палiтыкам, пад надуманымi прычынамi вырашыла выключыць нас з аб’яднанай сiстэмы прэферэнцый. Як можна было наладжваць адносiны з Еўрапейскiм саюзам? Гэта падобна на палiтыку Расii. Накiнулi пятлю на шыю i гавораць: давайце будаваць Саюзную дзяржаву. З пятлёй на шыi. Але нас немагчыма зламаць, i на каленi нас нiхто не паставiць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, Беларусь знаходзiцца ў цэнтры цывiлiзаванага свету. «I еўрапейцы, як цывiлiзаваныя людзi, вымушаны будуць прызнаць, што ў беларусаў ёсць такiя ж нацыянальныя iнтарэсы, як у немцаў, англiчан, французаў, чэхаў, палякаў, украiнцаў. Мы гаворым: давайце будзем дагаворвацца, i вы ўбачылi б, што Беларусь — гэта такi партнёр, лепш за якога немагчыма жадаць. Толькi пры гэтым не стаўце перад намi невыканальныя ўмовы», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: «Патрабаваннi да Беларусi, у канчатковым вынiку, зводзiлiся да таго, што мы павiнны разбурыць нашу палiтычную сiстэму, па-першае, i, па-другое, усюды мелася на ўвазе, што цяперашнi Прэзiдэнт Беларусi нелегiтымны, i ён павiнен пайсцi са сваёй пасады. Якое права мае Захад патрабаваць гэтага?». Прэзiдэнт Беларусi ў час iнтэрв’ю заявiў, што збiраецца захаваць як асаблiвасць нашай эканомiкi высокую ступень абароненасцi людзей. Разам з тым Беларусь не будзе знаходзiцца на абочыне сусветнага развiцця. Гаворачы аб эканамiчнай мадэлi Беларусi, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што для нашай краiны характэрна высокая ступень сацыяльнай абароны насельнiцтва. «Калi мець на ўвазе тую найвышэйшую ступень сацыяльнай абароны нашага насельнiцтва, тыя сродкi, якiя мы ўкладваем у адукацыю, навуку, ахову здароўя, то гэту эканомiку, гэту палiтыку можна назваць у нейкай ступенi сацыялiстычнай. Да гэтага можна аднесцi i той узровень прагназавання i планавання, якi ўласцiвы нашай эканомiцы», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым, адзначыў Прэзiдэнт, у нашай краiне бесперашкодна развiваецца прыватная ўласнасць, абсалютна свабодны фiнансавы рынак, рыначныя адносiны, што характэрна для капiталiстычнай эканомiкi. «Гэта значыць, мы абсалютна ўсведамляем, у якiм напрамку развiваецца свет. I мы не збiраемся быць на абочыне гэтага развiцця. Мы абавязкова будзем мець тую эканомiку, якая прызнана ва ўсiм свеце. Але пры гэтым захаваем асаблiвасць нашай эканомiкi — найвышэйшую ступень абароненасцi людзей», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт дадаў, што роля дзяржавы ў эканомiцы яшчэ значная, нягледзячы на паступовы адыход ад цвёрдага кiравання ёю. «Калi б дзяржава ў свой час пайшла з эканомiкi, мы б сёння мелi прыкладна той развал, якi характэрны, напрыклад, для некаторых краiн былога сацлагера. Калi дзяржаўнае прадпрыемства вырабляе канкурэнтаздольны прадукт, то навошта нам прыватызаваць яго або разбураць нейкiм чынам? Дзяржава павiнна дакладна ажыццяўляць манiторынг, назiраць за працэсамi, якiя адбываюцца на гэтых прадпрыемствах, i ў выпадку немагчымасцi кiравання перадаць яго ў прыватныя рукi, гаспадару, калi гэта трэба будзе», — сказаў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка сярод прычын росту эканомiкi адзначыў яе мадэрнiзацыю за кошт уласных рэсурсаў. Пры гэтым, паводле слоў Прэзiдэнта, у працэсе яе рэфармавання Беларусь не «кiнулася ў вiр прыватызацыi», i тым самым рэспублiцы ўдалося зберагчы сваю эканомiку ад крымiналiзацыi. «У самiм працэсе рэфармавання наша прыватызацыя, дапусцiм, у адрозненне ад расiйскай, мела кропкавы характар. Мы не ўсё разам, не агулам прыватызавалi дзяржаўную ўласнасць. Дзяржава адмаўлялася ад валодання i кiравання толькi тымi прадпрыемствамi, з якiмi не магла справiцца. Пры гэтым мы выпрацавалi дзесятка паўтара ўмоў для будучых iнвестараў. I галоўнае з iх — каб на прыватызаваным прадпрыемстве захаваўся працоўны калектыў i тыя сацыяльныя льготы i гарантыi, якiя iснавалi да гэтага», — заўважыў Прэзiдэнт. Ён таксама падкрэслiў, што сёння прыватныя прадпрыемствы даюць пераважны працэнт ВУП — больш за палавiну. «Галоўнае ў тым, што мы iшлi ад жыцця, ад практыкi. Мы развiвалi сваю вытворчасць, арыентуючыся на свае ўнутраныя магчымасцi i на патрэбы нашага чалавека. Мы пачалi мадэрнiзаваць сваю эканомiку за кошт унутраных рэсурсаў, за кошт уласных сродкаў. Таму сёння мы фактычна не маем даўгоў перад Захадам», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Знешнi нацiск на Беларусь выклiканы палiтыкай нашай рэспуб-лікі, якая адрознiваецца ад палiтыкi ў заходнiх i балтыйскiх краiнах. «Але гэта наш выбар. Дайце нам магчымасць такiм чынам жыць. Мы абавязкова вырулiм на тыя рэйкi, па якiх рухаецца ўвесь свет. Аднак нам патрэбны час», — падкрэслiў Прэзiдэнт. «У нас зусiм iншая сiтуацыя, чым у Германii або ў Вялiкабрытанii — краiне з векавымi традыцыямi, не разбуранай вайной, дзе ўжо ўсё ўстаялася. А Беларусь чарговы раз на рубяжы 90-х гадоў аказалася поўнасцю разбуранай, i нам яшчэ сёння даводзiцца выходзiць з гэтага стану. Таму мы вымушаны, часам, за кошт жорсткiх кiраўнiцкiх рашэнняў, выбiрацца з гэтай «ямы», — растлумачыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусi працуе шмат заходнiх бiзнэсменаў, якiя не пабаялiся прапаганды на Захадзе i стварылi тут свае прадпрыемствы. «Я з iмi часта сустракаюся. Калi ў iх пытаюся, чаго iм не хапае, яны просяць толькi захаваць стабiльнасць i кiруемасць, парадак, якiя iснуюць у краiне. Гэтыя заходнiя бiзнэсмены ствараюць расткi будучай беларускай эканомiкi», — заявiў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы назваў мiфам выказваннi аб тым, што беларускае грамадства нiбыта з’яўляецца закрытым. «У нас вельмi адукаваны народ. У Беларусi свабодна прадаюцца зацятыя апазiцыйныя газеты. Наша краiна «прастрэльваецца» ў iнфармацыйным плане замежнымi сродкамi масавай iнфармацыi. Самая вялiкая бяда нашай апазiцыi ў тым, што iх апазiцыйнасць — гэта iх бiзнэс. Яны разумеюць, што ўладу ў Беларусi нiколi не заваююць. Пазiцыянуючы сябе на Захадзе як апазiцыя, яны атрымлiваюць дзесяткi мiльёнаў долараў, дзеляць гэтыя грошы i бязбедна iснуюць. Што, гэта народ не бачыць?» — сказаў Прэзiдэнт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю iнфармацыйнаму агенцтву Рэйтэр заявiў, што не адмаўляецца ад iдэi стварэння Саюзнай дзяржавы з Расiя |
|