Дасягнута прынцыповая згода аб вiзiце прэзiдэнта Iрана ў Беларусь
БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Iсламскай Рэспублiкi Iран у Беларусi Абдольхамiд Фекры на прэс-канферэнцыi ў Мiнску, прымеркаванай да нацыянальнага свята Iрана.
Дыпламат адзначыў, што ў час вiзiту будзе падпiсаны шэраг важных двухбаковых дагавораў, якiя датычацца рэалiзацыi сумесных праектаў. Адносна тэрмiнаў вiзiту пасол удакладнiў, што ён адбудзецца ў iранскiм новым годзе, якi настане 21 сакавiка. Iран прадаставiў Беларусi нафтавае поле для разведкi i здабычы нафты, паведамiў Абдольхамiд Фекры. У лiку сумесных праектаў, якiя цяпер эфектыўна рэалiзуюцца, пасол назваў зборку ў Беларусi iранскiх аўтамабiляў «Саманд». Iран гатовы разгледзець магчымасць удзелу ў стварэннi АЭС на тэрыторыi Беларусi, калi адпаведная прапанова паступiць ад беларускага боку. Абдольхамiд Фекры адзначыў, што цяпер прадстаўнiкi беларускай банкаўскай сферы знаходзяцца з вiзiтам у Iране.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Iсламскай Рэспублiкi Iран у Беларусi Абдольхамiд Фекры на прэс-канферэнцыi ў Мiнску, прымеркаванай д |
|