НАН Беларусi i Мiнэнерга пачалi распрацоўку дзяржаўнай праграмы «Торф»
Мiлена АНУФРЫЁНАК, БЕЛТА
Ва ўрадзе Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi сумесна з Мiнiстэрствам энергетыкi i ДВА «Белпалiўгаз» пачалi распрацоўку дзяржаўнай праграмы «Торф». Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк генеральнага дырэктара аб’яднання «Белпалiўгаз» Вiтольд Варона.Новая праграма нацэлена на развiццё тарфяной галiны i павелiчэнне выкарыстання ў рэспублiцы торфу як мясцовага вiду палiва. Завяршыць яе падрыхтоўку плануецца ў чацвёртым квартале 2007 года. Паводле слоў Вiтольда Вароны, адным з асноўных напрамкаў праграмы стане пашырэнне сыравiннай базы прадпрыемстваў ДВА «Белпалiўгаз» для павелiчэння аб’ёмаў здабычы торфу i вытворчасцi палiўных брыкетаў. Цяпер прадпрыемствы тарфяной прамысловасцi распрацоўваюць менш як 1 працэнт ад агульных запасаў рэспублiкi. У 2007 годзе ў Беларусi плануецца здабыць каля 2,8 млн тон торфу, аб’ём вытворчасцi палiўных брыкетаў складзе каля 1,29 млн тон. «Iснуе памылковае меркаванне, што прамыслоўцы могуць «забраць» заказнiкi або якiя-небудзь iншыя плошчы. Мы працуем толькi з вызначаным для нас фондам. Гэта значыць, калi Нацыянальная акадэмiя навук разам з Мiнпрыроды i iншымi ведамствамi вызначаць нам пералiк перспектыўных радовiшчаў з запасамi торфу, значыць, мы на гэтых радовiшчах i будзем працаваць», — падкрэслiў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая праграма нацэлена на развiццё тарфяной галiны i павелiчэнне выкарыстання ў рэспублiцы торфу як мясцовага вiду палiва. Завяршыць яе падрыхтоўку п
|
|