21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Галоўнае — не лiчбы, а людзi»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Перспектывы рэалiзацыi дэмаграфiчнай палiтыкi ў нашай краiне абмяркоўвалiся ўчора падчас пасяджэння «круглага стала» ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi.

Дэмаграфiчная палiтыка сёння мае актуальнае значэнне для Беларусi. Таму, лiчыць старшыня камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Алег Вялiчка, што перспектывы развiцця краiны залежаць не толькi ад эканамiчнай сiтуацыi, але i ў значнай ступенi ад дынамiкi развiцця народанасельнiцтва. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў Беларусi характарызуецца працэсам звычайнага спаду. Па даных на пачатак гэтага года ў краiне пражывае 9 млн 712 тыс чалавек, што на 37,8 тыс менш у параўнаннi з пачаткам 2006 года. Увогуле ж у Беларусi смяротнасць перавышае нараджальнасць з 1993 года. У той жа час, лiчыць А. Вялiчка, можна заўважыць i некаторыя станоўчыя тэндэнцыi. Сярод iх у першую чаргу — рост нараджальнасцi. Так, у 2006 годзе ў Беларусi нарадзiлася 95 743 чалавекi, або 9,8 чалавека на тысячу насельнiцтва, што адпавядае 106 працэнтам да 2005 года. Узровень смяротнасцi пры нараджэннi ў нас адзiн з самых нiзкiх. Памяншаецца i ўзровень бяспечнага мацярынства. У апошнi час таксама нязначна павялiчылася сярэдняя працягласць жыцця. У 2005 годзе гэты паказчык (дарэчы, адзiн з лепшых у СНД) адпавядаў 62,9 года для мужчын i 75,1 года для жанчын.

Для памяншэння адмоўных наступстваў дэмаграфiчнай сiтуацыi, адзначыў А. Вялiчка, Беларусь прымае неабходныя меры. У прыватнасцi, наша краiна першай у СНД прыняла закон аб дэмаграфiчнай бяспецы. У 2005 годзе была прынята Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспецы на 2006—2010 гады. Значная частка намаганняў дзяржавы датычыцца фiнансавых фактараў умацавання сям’i: павышаюцца памеры дзяржаўных дапамог, выплат шматдзетным мацi, пашыраюцца правы на атрыманне льготных крэдытаў на будаўнiцтва жылля. У будучым можна весцi гаворку аб рэалiзацыi механiзма пагашэння запазычанасцяў па няльготных крэдытах. Да прыняцця ў першым чытаннi ў парламенце знаходзiцца законапраект, якi прадугледжвае павелiчэнне дапамог за нараджэнне дзяцей: з 2 да 5 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму за нараджэнне першага дзiця i да 7 за нараджэнне другога i наступных. Акрамя таго, з 65 да 80 працэнтаў павiнна павялiчыцца дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў. Ва ўрад паступiла прапанова пашырыць пералiк асобаў на атрыманне бясплатнага харчавання дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. Паводле слоў намеснiка мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валерыя Паўлава, пры рэалiзацыi прапановы колькасць атрымальнiкаў бясплатнага харчавання павялiчыцца ў тры разы.

Намаганнi нашай краiны па дэмаграфiчнай бяспецы станоўча ацанiла прадстаўнiк ААН/Фонду ААН у галiне народанасельнiцтва ў Беларусi Джыхан Султанаглу. Паводле яе слоў, гэтыя «праблемы вырашаюцца на высокiм узроўнi». Таксама яна лiчыць, што рэалiзацыя намечаных мераў павiнна прывесцi да рэальнага i ўстойлiвага прагрэсу. У той жа час, галоўнае ў дэмаграфiчнай бяспецы не лiчбы, а людзi. Намаганнi дзяржавы павiнны прывесцi да рэальнага адчування людзьмi павышэння сваiх магчымасцяў i правоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перспектывы рэалiзацыi дэмаграфiчнай палiтыкi ў нашай краiне абмяркоўвалiся ўчора падчас пасяджэння «круглага стала» ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика