Мiнюст заступiўся за спажыўцоў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Мiнiстэрства юстыцыi падрыхтавала праект указа кiраўнiка дзяржавы, накiраванага на абарону правоў добрасумленных спажыўцоў.
Як патлумачыў кiраўнiк Мiнюста Вiктар Галаванаў, зараз у Беларусi здараюцца выпадкi, калi грамадзяне набываюць у крамах дарагiя тавары, а потым высвятляецца, што рэчы былi завезены ў нашу краiну з парушэннем мытнага заканадаўства. У вынiку добрасумленныя пакупнiкi становяцца без вiны вiнаватыя: тавары канфiскуюцца. Каб не ўшчамлялiся правы такiх асобаў, будзе прыняты ўказ, якiм плануецца ўвесцi забарону на канфiскацыю добрасумленна набытых тавараў у рознiчнай сетцы на тэрыторыi Беларусi. Паводле слоў мiнiстра, праект памянёнага дакумента падтрыманы ўжо ў шэрагу рэспублiканскiх органах улады i знаходзiцца зараз ва ўрадзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства юстыцыi падрыхтавала праект указа кiраўнiка дзяржавы, накiраванага на абарону правоў добрасумленных спажыўцоў |
|