21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На рынку жылля чакаюцца змены...

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Арэнда сталiчнага жылля можа патаннець

Такое меркаванне выказаў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела арэнды агенцтва нерухомасцi «Час-Пiк» Сяргей Кадол.

У апошнi час здыманне кватэр у буйных гарадах краiны стала даволi масавай з’явай. Больш за астатнiх «прасунутым» у гэтым накiрунку стаў Мiнск. Паводле падлiкаў розных спецыялiстаў, сёння здымаюць кватэры, пакоi, дамы, часткi дамоў у сталiцы дзесяткi тысяч чалавек. Паводле звестак начальнiка ўпраўлення жыллёвай палiтыкi камiтэта будаўнiцтва i жыллёвай палiтыкi Мiнгарвыканкама Мiкалая Кома, толькi за апошнi год колькасць «чаргавiкоў» у сталiцы павялiчылася амаль на 29 тысяч сем’яў. Так, на пачатак гэтага года на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у Мiнску стаiць каля 185 тысяч сем’яў i адзiнокiх грамадзян. Вядома, што не ўсе яны здымаюць кватэры. Разам з тым вядомыя прыклады, калi iншагароднiя студэнты пасля заканчэння ВНУ заставалiся ў сталiцы, дзе ўжо здымаюць жыллё гадоў 10 i больш. Здымаюць жыллё маладыя сем’i, якiя вырашылi жыць асобна ад бацькоў; мужчыны пасля разводаў, тыя прыезджыя, хто адшукаў добрую працу ў Мiнску, але не мае тут жылля, i шмат хто яшчэ.

На рынку «часовага» жылля галоўным фактарам з’яўляецца кошт арэнды. Ад чаго залежаць яго памеры? Пры стандартным падыходзе да арэнды звычайнай тыпавой кватэры цана паслугi залежыць ад стану жылля, мiкрараёна адрасата, наяўнасцi ў «двух кроках» метро i галоўнае, ад таго, хто здае гэтае памяшканне. Для сярэдняга «спажыўца» кватэр яна павiнна быць чыстай, утульнай i цёплай, але не больш таго. За «хрушчоўку» нават з еўрарамонтам мала хто будзе згодзен плацiць вялiкiя грошы.

Паводле звестак Сяргея Кадола, самыя танныя аднапакаёўкi здаюцца сёння па 160—170 долараў плюс камунальныя паслугi. Сярэднi кошт аднапакаёвак каля 180 USD. У цэнтры Мiнска магчыма адшукаць невялiкую кватэру. Напрыклад, каля кiнатэатра «Кастрычнiк» невялiкая кватэра будзе каштаваць 230—250 долараў. З другога боку, у Заводскiм раёне, Шабанах i Чыжоўцы магчыма адшукаць жыллё на 10 долараў танней за мiнiмальную рысу.

Сярэднi кошт арэнды двухпакаёвых кватэр вагаецца ў межах 220 долараў. Мiнiмальная цана слабенькiх «двоек» пачынаецца з 200 долараў. Трохпакаёвыя «хрушчоўкi» пачынаюць свой «цэннiк» з 230—240 долараў, а сярэднi кошт арэнды такiх кватэр дасягае 250—280 USD.

Эксперт агенцтва нерухомасцi «Час-Пiк» лiчыць, што сёння цэны на арэнду канчаткова стабiлiзавалiся. Нагадаю, што летась у жнiўнi ў сталiцы назiраўся магутны скачок кошту арэнды, калi аднапакаёвыя кватэры прапанавалiся мiнiмум за 190—200 долараў.

Даволi стабiльным попытам карыстаюцца сёння ў бескватэрных жыхароў сталiцы асобныя пакоi. Арэнда пакоя ў звычайнай тыпавой кватэры каштуе зараз 70 долараў. Здымаюць пакоi або маладыя сем’i, у якiх не хапае грошай для арэнды кватэры, цi адразу 2—3 студэнты.

Вядома, што ўсiх цiкавiць, якiм будзе кошт арэнды жылля ў блiжэйшай перспектыве. Колькасць прапаноў па арэндзе жылля застаецца на леташнiм узроўнi, але... Гэтай зiмой пачалося павелiчэнне кошту камунальных паслуг. З гэтай нагоды эксперты рынку жыллёвай нерухомасцi разлiчваюць, што зараз кватэры, якiя раней стаялi пустымi, сёння абавязкова трапяць на рынак арэнды. Iснуе яшчэ адзiн момант. Зараз у Мiнску ў разы скарацiлася колькасць кватэр, якiя прапануюцца гаспадарамi на продаж. Калi кватэры нават у перспектыве прадаваць не будуць, тады такое жыллё пачне ўцягвацца ў абарот арэнды.

Спецыялiсты другаснага рынку арэнды жылля добра ведаюць яшчэ адзiн сезонны фактар. Блiжэй да лета немаладыя ўласнiкi жылля пачнуць здаваць свае кватэры, бо самi будуць жыць у дачных пасёлках.

Усе гэтыя фактары разам павiнны прывесцi да iстотнага павелiчэння прапаноў кватэр у сегменце арэнды. У гэтым выпадку, па законах эканамiчнай гульнi, кошт арэнды павiнен знiзiцца. Аднак гэта залежыць i ад таго, якiм будзе попыт на арэнду жылля.

Самымi лепшымi клiентамi для гаспадароў дарагiх кватэр з’яўляюцца замежныя грамадзяне, якiя працуюць у мiжнародных карпарацыях i дыппрадстаўнiцтвах. Такiя кватаранты здымаюць жыллё класа еўрастандарт прыкладна за 1000 USD у месяц. Кватэры здаюцца з усiмi выгодамi, бытавой тэхнiкай i iншымi «прычындаламi». У такiя кватэры клiент засяляецца толькi з уласнай зубной шчоткай i адзеннем, а ўсё астатняе там ужо ёсць, нават кухонны посуд.

Зараз агенцтвы нерухомасцi наладзiлi яшчэ адну паслугу — арэнду катэджаў у прыгараднай зоне. Сярэдняя цана тыпавых катэджаў вагаецца каля 800 долараў, а вось элiтныя «фазэнды» з усiмi «наваротамi» здаюцца ўжо за 1,5—3 тысячы USD.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арэнда сталiчнага жылля можа патаннець
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика