21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiжнароднае Свята Кнiгi — у Мiнску

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭКСПА» (вул. Я. Купалы, 27) адбылося ўрачыстае адкрыццё 14-й Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выстаўкi-кiрмашу «Кнiгi Беларусi-2007».

Мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч, якi вёў цырымонiю адкрыцця, адзначыў, што ў выстаўцы бяруць удзел больш як 600 прадстаўнiцтваў з 16 краiн свету. «Арганiзатары выстаўкi пастаралiся зрабiць усё магчымае, каб гэта мерапрыемства прайшло з вялiкай карысцю для ўдзельнiкаў. Будуць канферэнцыi, «круглыя сталы», сустрэчы з пiсьменнiкамi... Спадзяюся, будуць заключаны шматлiкiя кантракты, што паслужыць узаемнаму культурнаму ўзбагачэнню краiн—удзельнiц выстаўкi», — падкрэслiў Уладзiмiр Васiльевiч.

Мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Мацвяйчук назваў выстаўку святам кнiгi: «Нягледзячы на iснуючыя найноўшыя тэхналогii Яе Вялiкасць Кнiга застаецца на першым месцы. Бiблiятэкi краiны летась набылi каля 110 тысяч экзэмпляраў кнiг. Адно з асноўных накiрункаў у рабоце бiблiятэк — папаўненне кнiжнага фонду. Цудоўна, што арганiзатары запланавалi правесцi бiблiятэчны дзень, калi тут будуць актыўна працаваць кiраўнiкi бiблiятэк — наладжваць кантакты, заключаць дагаворы...».

У гэтым годзе ганаровым госцем выстаўкi ўпершыню стала Украiна. Старшыня Дзяржаўнага камiтэта тэлебачання i радыёвяшчання Украiны Эдуард Прутнiк паведамiў, што Украiна прадставiла паўтары тысячы найменняў кнiг, у выстаўцы ўдзельнiчае каля ста выдавецтваў... У сваю чаргу, ён запрасiў усiх удзельнiкаў Мiнскай мiжнароднай выстаўкi ўзяць удзел у Кiеўскай мiжнароднай выстаўцы, якая адкрыецца 31 мая.

Старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiкалай Чаргiнец адзначыў, што кнiга — сувязнае звяно памiж народамi i культурамi.

Нагадаем, што выстаўка-кiрмаш будзе працаваць да 11 лютага. Пройдуць тры тэматычныя днi: «Дзень школьнiка» (8 лютага), «Бiблiятэчны дзень» (9 лютага) i «Дзень студэнта» (10 лютага).

Першы дзень працы выстаўкi-кiрмашу засведчыў вялiкую цiкавасць людзей самых розных узростаў да падзеi. Без кнiжных пакупак не застаецца нiхто...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭКСПА» (вул. Я. Купалы, 27) адбылося ўрачыстае адкрыццё 14-й Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выстаўкi-кiрмашу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика