Не газуй! На дарозе аўтапатруль
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З 9 па 11 лютага на тэрыторыi сталiцы i Мiнскай вобласцi будуць несцi службу аўтапатрулi па кантролю за выкананнем хуткаснага рэжыму.
Адметна, што ў Дзяржаўтаiнспекцыi не ўтойваюць таямнiцы аб маршрутах руху памянёных кантралёраў. Такiм чынам, паважаныя вадзiцелi, збаўце хуткасць да дазволенай мяжы на ўсiм участку Мiнскай кальцавой дарогi, на праспекце Пераможцаў, на праспекце Дзяржынскага (ад плошчы Багушэвiча да МКАД), на вулiцы Кiжаватава (ад вулiц Казiнца да Сярова), на вулiцы Арлоўскай (ад вулiц Цiмiразева да Чарвякова), на Партызанскiм праспекце (ад плошчы Ванеева да вулiцы Кабушкiна), на дарозе «Мiнск—Калачы—Мядзел» (ад пасёлка Бальшавiк да вёскi Вiшнёўка), на шашы «Слабада—Навасады» (ад Кургана Славы да Барысава), на аўтамагiстралi «Мiнск—Магiлёў» (ад Чэрвеня да Беразiно), на шашы «Мiнск—Гомель» (ад сталiцы да Асiповiчаў). Да таго ж у сталiцы i на дарогах Мiншчыны ў аўтаномным рэжыме працуюць адпаведна 10 i 5 фотарадараў, якiя дакладна фiксуюць «лiхачоў». Варта нагадаць, што ў мiнулыя выхадныя супрацоўнiкi ДАI па ўсёй краiне пакаралi 463 вадзiцелi, якiя перавысiлi хуткасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 па 11 лютага на тэрыторыi сталiцы i Мiнскай вобласцi будуць несцi службу аўтапатрулi па кантролю за выкананнем хуткаснага рэжыму
|
|