21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «праграма дэмаграфічнай бяспекі не павінна спараджаць утрыманства»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПРОТАС

Сёння Беларусь, як i многiя эканамiчна развiтыя краiны свету, перажывае дэмаграфiчны крызiс. Узнiк ён не раптоўна — натуральнае скарачэнне насельнiцтва распачалося яшчэ ў 1993 годзе. Аднак на працягу вось ужо некалькiх гадоў яго тэмпы складаюць 50 тысяч чалавек за год. А гэта практычна цэлы раён. Як мяркуюць спецыялiсты, калi сёння не прыняць дзейсных мераў па выхаду з крызiсу, то ўжо праз тры—чатыры гады нiякiя захады i ўкладзеныя сродкi не змогуць выправiць сiтуацыю. Менавiта таму ў Беларусi гэтай праблеме надаецца павышаная ўвага на самым вышэйшым узроўнi. Праект Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады ўчора разглядаўся на нарадзе ў кiраўнiка дзяржавы.

Як адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, дэмаграфiчная сiтуацыя, якая склалася, уяўляе патэнцыяльную пагрозу ўстойлiваму эканамiчнаму развiццю дзяржавы, яго нацыянальнай бяспецы ў цэлым. Скарачэнне колькасцi дзяцей i падлеткаў вядзе да праблем фармiравання працоўных рэсурсаў, iнтэлектуальнага патэнцыялу, рэзерваў для Узброеных Сiл.

— Гэта небяспечная тэндэнцыя для любой дзяржавы, якая можа прывесцi да яе знiкнення, — падкрэслiў кiраўнiк Беларусi.

Адсюль i жорсткiя патрабаваннi Прэзiдэнта да нацпраекта: выразная канцэпцыя рашэння дэмаграфiчных задач, вызначэнне найбольш эфектыўных накiрункаў паляпшэння сiтуацыi ў блiжэйшы час i на перспектыву. А галоўнае, Праграма павiнна быць не дэкларатыўнай, а працуючай.

— Яна павiнна стаць вянцом той работы, якую мы вялi ў папярэднiя гады, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Ад гэтага ў многiм залежыць наша будучыня.

Трэба адзначыць, што за апошняе дзесяцiгоддзе ў Беларусi склалася дзяржаўная палiтыка абароны дзяцiнства i мацярынства. Прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якiя заклалi механiзм матэрыяльнай падтрымкi сям’i, стымулявання росту нараджальнасцi, павышэння адказнасцi бацькоў. Станоўчыя вынiкi прыносяць праграмы «Дзецi Беларусi» i «Моладзь Беларусi». Дзякуючы комплексу мераў у сферы дэмаграфii адзначаюцца пазiтыўныя зрухi.

Як сказаў Прэзiдэнт, з 2004 года распачаўся паступовы рост нараджальнасцi. Калi ў названым годзе ён складаў толькi паўпрацэнта, то ў 2006 годзе — 6,4 працэнта. Пры гэтым смяротнасць насельнiцтва скарацiлася летась на 2,4 працэнта. Аднак, падкрэслiў беларускi лiдар, у гэтым накiрунку трэба рухацца далей.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па вiне Савета Мiнiстраў, якому ён яшчэ ў 2000 годзе даручыў падрыхтаваць i зацвердзiць Нацыянальную праграму, яна не была прынятая своечасова.

— Той дакумент, якi быў падрыхтаваны першапачаткова, не вытрымлiваў нiякай крытыкi: замест канкрэтных мераў ён утрымлiваў толькi дэкларацыi аб намерах, — заўважыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандра Лукашэнку цiкавiла, што канкрэтна прадугледжвае новы праект Праграмы для стымулявання росту нараджальнасцi дзяцей i знiжэння заўчаснай смяротнасцi насельнiцтва, якiя захады дазволяць павялiчыць чакаемую працягласць жыцця, як плануецца аптымiзаваць мiграцыйныя працэсы.

Яшчэ адно важнае патрабаванне Прэзiдэнта — у гэтай справе не павiнна быць нiякiх празмернасцяў.

— Утрыманства гэта Праграма, як i ўсе астатнiя, спараджаць не павiнна, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Фiнансавыя сродкi мы будзем выдаткоўваць толькi пад канкрэтныя вынiкi.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што 2007 год аб’яўлены Годам дзiцяцi.

— У папярэднiя гады закладзены фундамент для стымулявання нараджальнасцi, захаванасцi дзяцей, усяго, што трэба для дзiцяцi, — заявіў Прэзiдэнт. — Таму 2007 год павiнен стаць адчувальным у плане рэалiзацыi канкрэтных мераў у гэтым напрамку.

Кiраўнiк Беларусi лiчыць правiльным наладжанае шырокае абмеркаванне праекта Дзяржпраграмы. Усе талковыя прапановы павiнны быць улiчаны.

Як адзначыў вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец, прадстаўляючы праект Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады, — ён прайшоў абмеркаванне ў грамадскасцi, сродках масавай iнфармацыi, у рай-, гар-, аблвыканкамах, падтрыманы Праваслаўнай i Рымска-каталiцкай цэрквамi.

На першае студзеня 2007 года насельнiцтва Беларусi складала 9 714 200 чалавек. Асноўнымi прычынамi iстотнага змяншэння нацыi (штогод больш як на 50 тысяч чалавек) з’яўляюцца скарачэнне нараджальнасцi да ўзроўню, якi не забяспечвае замяшчэнне бацькоўскiх пакаленняў (каэфiцыент 1,2 пры максiмальна дапушчальным 2,15), высокi ўзровень смяротнасцi насельнiцтва ў працаздольным узросце (каэфiцыент 5,6 пры максiмальна дапушчальным 4,3). I калi па нараджальнасцi Беларусь выглядае не горш за многiя развiтыя еўрапейскiя дзяржавы, то па смяротнасцi працаздольнага насельнiцтва мы маем велiзарныя рэзервы для яе скарачэння. У той жа час смяротнасць сярод немаўлят у Беларусi адна з самых нiзкiх у свеце.

Паводле слоў Аляксандра Косiнца, галоўнай мэтай праграмы з’яўляецца паступовая стабiлiзацыя колькасцi насельнiцтва i фармiраванне перадумоў для яго наступнага дэмаграфiчнага росту.

Праграма складаецца з 7 падпраграм. Ключавымi накiрункамi першай — стумулявання нараджальнасцi i ўмацавання сям’i — з’яўляюцца сярод iншага павелiчэнне памеру аднаразовых дапамог пры нараджэннi дзяцей, а таксама дапамог па догляду дзiцяцi да трох гадоў; прадастаўленне маладым сем’ям фiнансавай падтрымкi для пагашэння запазычанасцi па выдадзеных крэдытах на будаўнiцтва, рэканструкцыю i набыццё жылля.

У цэлым праграмай прадугледжваецца забяспечыць да 2011 года павелiчэнне агульнага каэфiцыента нараджальнасцi да 10—11 на 1000 чалавек, знiжэнне смяротнасцi насельнiцтва ад усiх прычын на 8 працэнтаў i каэфiцыента смяротнасцi сярод немаўлят — да 6 на тысячу народжаных.

Аптымiзацыя мiграцыйных працэсаў дазволiць забяспечыць штогадовае станоўчае сальда знешняй мiграцыi да 5 тысяч чалавек.

У вынiку ўсiх мераў мяркуецца звядзенне да мiнiмуму працэсу дэпапуляцыi i да 2011 года колькасць насельніцтва павiнна скласцi каля 9693 тысяч чалавек. Натуральнае скарачэнне насельнiцтва ў перыяд рэалiзацыi праграмы будзе значна зменшана — да 15,7 тысячы чалавек, а з улiкам станоўчага сальда мiграцыi — да 10,7 тысячы чалавек.

На рэалiзацыю праграмы спатрэбiцца 672,5 млрд рублёў. Асноўныя аб’ёмы сродкаў будуць накiраваны на выкананне мерапрыемстваў падпраграм «Стымуляванне нараджальнасцi i ўмацаванне сям’i» i «Умацаванне здароўя i павелiчэнне чакаемай працягласцi жыцця насельнiцтва».

Прэм’ер-міністр Сяргей Сідор-скі агучыў прапанову ўрада павялічыць на працягу пяці гадоў суму выплаты пры нараджэнні дзіцяці да ўзроўню каля 394 долараў. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — да 552 долараў. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што асноўным стымулам для павелічэння колькасці дзяцей у сем’ях з’яўляецца вырашэнне жыллёвага пытання. Кіраўнік дзяржавы таксама пад-крэсліў, што сем’і, якія маюць траіх дзяцей, павінны мець магчымасць станавіцца на асобную чаргу для атрымання жылля.

Прэзiдэнт Беларусi выказаў крытычныя заўвагi па некаторых артыкулах расходаў праграмы. У прыватнасцi, Аляксандр Лукашэнка лiчыць немэтазгодным накiроўваць значныя сродкi на ажыццяўленне яе навуковага, iнфармацыйнага i арганiзацыйнага суправаджэння. Кiраўнiк дзяржавы даручыў дапрацаваць праект Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi ў блiжэйшы час.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Беларусь, як i многiя эканамiчна развiтыя краiны свету, перажывае дэмаграфiчны крызiс. Узнiк ён не раптоўна — натуральнае скарачэнне насельнiцтв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика