...I дзвесце гадоў жыцця!
Ларыса ЦIМОШЫК
Дзеля памяцi ЮНЕСКО шануе беларуса Напалеона Орду. Менавiта таму яшчэ з 2005 года ў нашай краiне пад эгiдай гэтай арганiзацыi праходзяць мерапрыемствы да 200-годдзя мастака i музыканта, якi нарадзiўся на Брэстчыне.Ён пакiнуў больш за 1000 акварэляў i графiчных работ, ствараў паланезы, мазуркi, вальсы. Што мы яшчэ не ведаем пра таленты Напалеона Орды? На гэтае пытанне, напэўна, трэба шукаць адказ на Мiжнароднай навуковай канферэнцыi, якая ладзiцца Iнстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. 15 лютага яна збярэ вучоных не толькi з Беларусi, але з Расii, Лiтвы, Украiны, Польшчы, прадстаўнiкоў творчай iнтэлiгенцыi i нават дыпламатаў. Наш зямляк пакiнуў след у культуры iншых краiн, таму важна своечасова даведвацца аб новых матэрыялах яго жыцця, абменьвацца iнфармацыяй i каардынаваць працу па вывучэнню спадчыны Напалеона Орды. Канферэнцыя праводзiцца пры падтрымцы Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКО i Мiнiстэрства культуры Беларусi. Канешне, гаварыць пра Напалеона Орду i не бачыць яго твораў, не слухаць яго музыкi, немагчыма. Таму ў Белдзяржфiлармонii ў гэты дзень адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне i канцэрт, дзе будуць гучаць творы Орды. У Нацыянальнай бiблiятэцы размесцiцца экспазiцыя, прысвечаная жыццю i творчасцi славутага сына беларускай зямлi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЮНЕСКО шануе беларуса Напалеона Орду. Менавiта таму яшчэ з 2005 года ў нашай краiне пад эгiдай гэтай арганiзацыi праходзяць мерапрыемствы да 200-годдз |
|