НАРАДЖЭННЕЗвязда-90 Абставiны i матывы нараджэння друкаванага органа заўсёды цiкавяць шырокага чытача. Не выходзiць за межы гэтага правiла i з’яўленне на свет найстарэйшай беларускай газеты — «Звязда». Яе першыя нумары хацелi нават у 1932 годзе перавыдаць. Так тагачасны ўрад БССР планаваў пралiць дадатковае святло на пачатковы этап гiсторыi рэспублiканскага беларускамоўнага выдання. Тэме нараджэння аўтарытэтнага друкаванага органа прысвечаны i наш артыкул, якi пабудаваны на архiўных i iншых дакументальных даных беларускай мiнуўшчыны. Вядомы расiйскi палiтычны дзеяч, адзiн з кiраўнiкоў Часовага ўрада А.Ф. Керанскi летам 1917 г. зрабiў вымушанае прызнанне: «Улада ў нашай Расiйскай дзяржаве вiсiць на валаску». Першымi, хто практычна адгукнуўся на сказанае, сталi мясцовыя бальшавiцкiя арганiзацыi. Яны да восенi 1917 г. хуткiмi тэмпамi стварылi два цэнтры па ўзяццю ўлады ў свае рукi — Петраградскi i Мiнскi. Вялiкую ролю ў мiнскiх падзеях разам з iншымi арганiзацыйнымi i грамадскiмi фактарамi адыграў выхад у той час палiтычнага органа мiнскiх бальшавiкоў-ленiнцаў — газеты «Звезда». Мiнск 1917 года па колькасцi друкаваных выданняў мог канкурыраваць з Вiльняй, Кiевам, iншымi губернскiмi цэнтрамi Расiйскай Iмперыi. Гэта адпавядала характару нацыянальнай i палiтычнай структур горада, знаходжанню тут штаба галоўнакамандуючага Заходнiм фронтам, блiзкасцi Мiнска да аднаго з важнейшых тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны — Заходняга фронту, на якiм знаходзiлася каля 2 мiльёнаў салдат i афiцэраў. Прыведзеныя i iншыя падобныя фактары спрыялi ператварэнню Мiнска ў цэнтр палiтычнага жыцця як гараджан, так i салдат i афiцэраў Заходняга фронту. Па гэтай прычыне Мiнскi савет рабочых дэпутатаў стаў Мiнскiм саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. У 1957 г. выйшаў зборнiк успамiнаў змагароў за савецкую ўладу ў Беларусi. Цэнтральнае месца ў iм займае прызнанне вялiкай ролi Мiнска ў рэвалюцыйных падзеях 1917 года ў Расii. Усё сказанае вышэй было фонам, на якiм вырашалiся пытаннi аб стварэннi ў Мiнску самастойнай бальшавiцкай газеты. У актыў мiнскiх рэвалюцыянераў, якiя пачалi займацца гэтай праблемай яшчэ ў красавiку 1917 г., уваходзiлi А.Ф. Мяснiкоў, В.В. Фамiн, М.В. Фрунзе, Б. Позерн, I. Дзмiтрыеў, I.I. Рэйнгольд, В.Г. Кнорын, К.I. Ландар i iнш. Спачатку хацелi ператварыць у свой орган «Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов». Але хутка ад задуманага адмовiлiся. Неабходныя фiнансавыя сродкi далi ЦК РСДРП(б) (2000 руб.), Мiнскi Савет рабочых i салдацкiх дэпутатаў, Мiнская арганiзацыя РСДРП(б). Меркавалi назваць газету «Интернационал». Чаму? Лiчылi, што iнтэрнацыянальнае брацтва працоўных розных краiн стане адной з галоўных тэм iдэалагiчнай дзейнасцi новага друкаванага органа. Газеце далi iншае найменне — «Звезда». Ёсць падставы бачыць у гэтым уплыў ЦК РСДРП(б). Яго прадстаўнiкi падказалi сваiм аднадумцам, што iдэi iнтэрнацыяналiзму больш пад сiлу ЦК партыi, чым яе мясцовым арганiзацыям. Выхад першага нумара быў прымеркаваны да 30 лiпеня 1917 г. — дня выбараў у мясцовую Думу. Мiнскiя бальшавiкi вельмi спадзявалiся на дапамогу газеты. У цэлым яны не пралiчылiся: iх прадстаўнiкi не толькi прайшлi ў Думу, але i правялi дэкларацыю аб ператварэннi органаў мясцовага самакiравання ў цэнтры барацьбы за спыненне вайны, мiжнародны мiр. На практыцы доўгачаканая i падрыхтаваная бальшавiкамi «Звезда» ўбачыла свет, з’явiлася ў дамах гараджан, у салдацкiх акопах 27 лiпеня 1917 г. па старому стылю, цi 9 жнiўня 1917 г. — па новаму. Гэты дзень i стаў прызначаным самой гiсторыяй пачаткам дзейнасцi старэйшай i шаноўнай газеты нашай краiны — «Звязды». З архiўнага пашпарта першага нумара «Звезды». Выданне: орган Мiнскага камiтэта РСДРП(б). Мова руская. Тыраж 1500 экз. Адрас рэдакцыi: вул. Петраградская, 6. Рэдактары — 4 чал., нi адзiн не дажыў да пенсii. 2. Васiль Васiльевiч Фамiн (1884—1938), удзельнiк рэвалюцыйных падзей у Беларусi ў 1917 г., у партыi бальшавiкоў з 1910 г. Член франтавога камiтэта Заходняга фронту, дэпутат Мiнскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў, дэлегат ад Беларусi II Усерасiйскага з’езда Саветаў. У 1938 г. стаў ахвярай неабгрунтаваных рэпрэсiй. Рэабiлiтаваны за адсутнасцю складу злачынства. 3. Мiхаiл Васiльевiч Фрунзе (Мiхайлаў) (1885—1925), прыбыў у Беларусь у 1916 г., ратуючыся ад царскага самадзяржаўя, пад прозвiшчам «Мiхайлаў». Прафесiйны рэвалюцыянер. Узначальваў Мiнскую гарадскую мiлiцыю, што давала магчымасць выратоўваць друкароў i членаў рэдакцыi «Звезды» ад арыштаў. Абiраўся членам выканкама Заходняга фронту, старшынёй Мiнскага губернскага сялянскага камiтэта, I i II з’ездаў сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў. У 1924—1925 гг. — старшыня Рэўваенсавета СССР, наркам па ваенных i марскiх справах. Памёр у лiстападзе 1925 г. у час складанай аперацыi. 4. Карл Iванавiч Ландар (1883—1937), актыўны ўдзельнiк кастрычнiцкiх падзей у Беларусi, член бальшавiцкай партыi з 1905 г. Увосень 1917 г. абраны старшынёй Мiнскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў «велiзарнай большасцю галасоў пры некаторых устрымаўшыхся (меншавiкоў, бундаўцаў i часткi эсэраў)». Загiнуў у 1937 г. ад неабгрунтаваных рэпрэсiй. Рэабiлiтаваны. Адрас друкарнi: вул. Багадзельная, 6, гаспадар — Абрам Данцыг. Агульная каштоўнасць абсталявання — 3800 руб. (1 амер. дол. раўняўся 1,94 руб., усе даныя за 1911 год). Аб некаторых асаблiвасцях выхаду газеты паведамляюць успамiны Данцыга, зробленыя iм у 1927 г. «Я — былы ўладальнiк невялiкай друкарнi ў г. Мiнску. У 1917 годзе ў эпоху Керанскага, калi бальшавiцкая партыя пачала развiваць узмоцненую агiтацыйную дзейнасць сярод армiй Заходняга фронту, стала вiдавочнай неабходнасць мець у Мiнску — у блiжэйшым тады горадзе да Заходняга фронту — друкарню, адкуль можна было з дастатковай хуткасцю i неабходнай колькасцю забяспечваць фронт агiтацыйнай лiтаратурай. Гэта аказалася, мiж iншым, задачай далёка не лёгкай: усе друкарнi горада Мiнска катэгарычна адмовiлiся ад друкавання бальшавiцкiх выданняў, а аб адкрыццi мясцовай партыйнай арганiзацыяй уласнай друкарнi нельга было думаць, як з-за адсутнасцi сродкаў, так i з-за рызыкi хуткага сэквестыравання друкарнi ўрадам. Як толькi працаваўшыя тады ў Мiнску тав. Мяснiкоў, Красноў, Рэйнгольд звярнулiся да мяне, я адразу ж прапанаваў iм сваю друкарню, нягледзячы на небяспеку, якая пагражала мне з боку Урада Керанскага». Газету на першых парах рабiлi 7—8 чалавек, аб’яднаных у 5 аддзелаў: «агляд друку» (заг. У. Неўскi), «агляд салдацкiх пiсьмаў» (таксама Неўскi), «аддзел iнфармацыi i фельетона» (Г. Усцiнаў), «агляд унутраных i замежных падзей» (В. Кнорын), «мясцовае жыццё» (В. Рэзаўскi). Нярэдка супрацоўнiкамi «Звезды» станавiлiся самi карэспандэнты. Запаўняючы дзве трэцi слупкоў, яны раднiлi друкаваны орган з прадпрыемствамi, блiзкiмi i далёкiмi вёскамi, армейскiмi падраздзяленнямi. Задача журналiстаў зводзiлася толькi да лiтаратурнай апрацоўкi паступаўшых на iх iмя шматлiкiх лiстоў. Цесную сувязь з навакольным светам мела i лiтаратурная старонка, адкрытая амаль з першых нумароў маладой газеты. Фельетон Георгiя Фонвiча (Г. Усцiнава) «Дзяржаўная камедыя» (ад 13.08) выкрывае безвынiковы характар працы ўрадавай нарады ў Маскве 12.08.1917 г. У вершаваным фельетоне «Квартэт» Г. Дуброўскага (ад 29.09) падвяргаецца крытыцы лозунг кадэтаў «Вайна да пераможнага канца». Амаль з моманту нараджэння ў кожным нумары з’яўлялiся вершы, апавяданнi. Сярод iх аўтараў можна адзначыць прозвiшчы Барыса Пралетарскага, I. Ермакова, А. Улiшава, В. Аршанскага, У. Крэйнiса, З. Усцiнава i iншых. Для шэрагу асобаў першая проба пяра стала пачаткам доўгага творчага шляху. Сваё iмя — «Звезда» — газета апраўдвала мужнай барацьбой за iнтарэсы простых людзей. Да канца кастрычнiка 1917 г. гэта змаганне праходзiла ў няроўных умовах. Загады аб закрыццi «Звезды» (25.08), яе пераемнiкаў «Молота» (25.10), «Буревест-ника» iнiцыявалiся прадстаўнiкамi Часовага ўрада ў Беларусi i на Заходнiм фронце, галоўнакамандуючым Заходнiм фронтам Балуевым, ухвалялiся Вярхоўным Галоўнакамандуючым А.Ф. Керанскiм. Але пазiцыi газета не мяняла. Яе падтрымлiвала галоўныя дзеючыя асобы Заходняга фронту — салдацкiя масы. Гэта на iх ахвяраваннi ўжо ў жнiўнi 1917 г. быў створаны так званы «жалезны фонд», з якога чэрпалiся грошы для пакрыцця друкарскiх, журналiсцкiх, арэндных i iншых выдаткаў. Ад 06.08.1917 г. да 01.11.1917 г. на рахунак «Звезды» ад воiнаў-прыхiльнiкаў паступiла 9177 руб. 53 кап. Азначаная iнвестыцыя дапамагла журналiсцкаму калектыву 1 лiстапада 1917 г. аднавiць работу газеты пад яе першапачатковай назвай — «Звезда». 17 лiстапада 1917 г. рэдакцыя пераехала ў будынак камерцыйнага вучылiшча па Васiльеўскаму завулку (раён сучаснага ўнiверсiтэцкага гарадка). Лiчыць «Звезду» цалкам ваеннай газетай будзе несправядлiвым. Любы, хто адкрые сёння архiўныя старонкi выдання, можа лёгка ўбачыць, з якой напорыстасцю, вераю ў перамогу праводзiла рэдакцыя свае iдэi сярод рабочых, сельскiх жыхароў, моладзi. У гэтай барацьбе яна была не адна. У 1917 г. сярод яе сяброў-спаборнiкаў значылiся «Савецкая праўда» i «Польская правда» — у Мiнску, «Красная Ставка» — у Магiлёве, «Известия Ревкома» — у Вiцебску. З цягам часу многiя з iх знiклi з палiтычнай арэны. А «Звезда» ўстаяла. Яна ўжо тады ўзначалiла ў Беларусi выкрыццё так званых непралетарскiх партый, iдэалагiчнае выхаванне працоўных. Яе выратаваў ад забыцця калектыў працаваўшых у ёй людзей, людзей, адабраных часам. З 54 нумароў «Звезды», якiя выйшлi да ўзброенага паўстання рабочых i салдат у Петраградзе, у 16 змешчаны артыкулы У.I. Ленiна. Усе яны датычылiся аднаго пытання: «Як узяць уладу ў свае рукi». Гэта было ў нейкiм сэнсе дэвiзам самага першага этапу жыцця i дзейнасцi «Звезды». Пасля перамогi савецкай улады яна ўступiла ў новыя перыяды барацьбы за пабудову сацыялiстычнага грамадства. Нельга не прыгадаць словы А.Ф. Мяснiкова аб «Звезде» ў 1917 г.: «На агульным фоне расiйскай рэчаiснасцi i нашага партыйнага будаўнiцтва «Звезда» была тым фокусам, адкуль зыходзiлi ва ўсе бакi, як на фронт, так i ў правiнцыю (маецца на ўвазе цэнтрам вобласцi г. Мiнск), промнi палiтычнага выхавання i грамадскага пераўтварэння буйных салдацкiх, батрацкiх i рабочых элементаў Заходняга краю». Нараджэнне «Звязды» супала са спаўненнем Мiнску 850 гадоў з часу яго першага ўпамiнання ў летапiсу. Яўген БАРАНОЎСКI, кандыдат гiстарычных навук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абставiны i матывы нараджэння друкаванага органа заўсёды цiкавяць шырокага чытача. Не выходзiць за межы гэтага правiла i з’яўленне на свет найстарэйша |
|